Гідра (спадарожнік Плутона)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гідра, спадарожнік)

Гі́дра (134340 III) (раней S/2005 P1) — меркавана натуральны спадарожнік Плутона, адзін з двух адкрытых у чэрвені 2005 года касмічным тэлескопам Хабл. Здымкі, на падставе якіх было здзейснена адкрыццё, былі зробленыя 15 мая і 18 мая 2005 года. Спадарожнікі (таксама Нікс на іх былі ўпершыню выяўленыя 15 чэрвеня 2005 года. Пасля правядзення дадатковых даследаванняў і праверак, 31 кастрычніка 2005 года адкрыццё было апублікавана. У 2006 годзе спадарожнікі атрымалі ўласныя імёны.

Характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Па наяўных здымках можна зрабіць выснову, што спадарожнік знаходзіцца на кругавой арбіце, у той жа плоскасці, што і Харон, на адлегласці прыблізна 65 000 кіламетраў ад Плутона. Дакладных дадзеных аб яго памерах пакуль няма, пакуль можна сказаць што дыяметр спадарожніка ад 52 да 160 кіламетраў. Больш дакладныя даныя могуць быць атрыманыя аналізам яго адбівальнай здольнасці. Гідра прыблізна на 25 % ярчэй, чым другі спадарожнік, Нікс а значыць, як відаць, больш.