Плутоід

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Плутоід (англ.: plutoid) — нябеснае цела ў Сонечнай сістэме, арбіта якога праходзіць за арбітай Нептуна, і якое мае дастатковую масу, каб гравітацыйныя сілы надавалі яму амаль сферычную форму, але не такую вялікую, каб расчысціць прастору вакол сваёй арбіты (г.зн. каля іх знаходзіцца мноства дробных аб'ектаў). Тэрмін быў уведзены рашэннем выканаўчага камітэта Міжнароднага астранамічнага саюза на з'ездзе ў Осла ў чэрвені 2008 года. Да плутоідаў былі аднесены карлікавыя планеты Плутон і Эрыда[1][2][3]. У ліпені таго ж года ў гэту катэгорыю быў уключаны Макемаке. 17 верасня 2008 у спіс дадалі Хаўмеа.

Плутоіды з'яўляюцца падмноствам карлікавых планет. Вялікія паўвосі іх арбіт большыя, чым у Нептуна.

Зноскі

  1. Plutoid chosen as name for Solar System objects like Pluto // International Astronomical Union (News Release - IAU0804). — 11.06.2008.
  2. Плутон стаў плутоідам // lenta.ru.
  3. Апошняе слова ў лёсе Плутона? — навінавы артыкул Астранета.