Гімназія імя Яна Неруды
Гімназія імя Яна Неруды | |
---|---|
Заснавана | 6 чэрвеня 1865 |
Тып | гімназія |
Адрас | Прага, вуліца Геліхава 457/3 |
Сайт | gjn.cz |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гімназія імя Яна Неруды (чэшск.: Gymnázium Jana Nerudy) — шасцігадовая гімназія сярэдняй адукацыі, якая знаходзіцца ў пражскім раёне Мала-Страна на вуліцы Геліхава 457/3, Чэхія. Адна з найстарэйшых гімназій у Чэхіі[1].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Гімназія была заснавана 6 чэрвеня 1865 года. Да канца XIX стагоддзя разам з Лужыцкай семінарыяй была адной з адукацыйных устаноў, у якой вучылася будучая сербалужыцкая інтэлігенцыя. Студэнты Лужыцкай семінарыі для атрымання дзяржаўнай адукацыі праходзілі ў абавязковым парадку навучанне ў гэтай гімназіі[2]. У XIX — пачатку XX стагоддзя называлася як «Маластранская нямецкая гімназія» па найменні «Маластранскай гімназіі», якая існавала ў 40-е гады XIX стагоддзя [3]. У сучасным будынку знаходзіцца з 1876 года, калі яе дырэктарам быў чэшскі педагог і грамадскі дзеяч Вацлаў Зялёны. З нагоды 100-годдзя з дня нараджэння чэшскага пісьменніка і паэта Яна Неруды гімназіі ў 1934 годзе было прысвоена яго імя.
- У цяперашні час
Да 1990 года ў гімназіі дзейнічалі два аддзяленні: гуманітарнае аддзяленне і аддзяленне натуральных навук. З 1990 года сістэма навучання падзяляецца на два этапы, на працягу якіх выкладаюцца навуковыя і гуманітарныя дысцыпліны. З гэтага ж часу адукацыя ў гімназіі мае двухмоўны чэшска-англійскі і чэшска-французскі характар. У першы і другі год навучання прадметы выкладаюцца на англійскай мове. З трэцяга года навучання прадметы (акрамя курсу выяўленчага мастацтва і спорту) выкладаюцца на французскай мове.
Асноўны будынак гімназіі размяшчаецца на вуліцы Геліхава. Музычнае аддзяленне знаходзіцца на Коменскай плошчы.
У 1996/1997 і 2011/2012 гадах у музычным аддзяленні на Коменскай плошчы дзейнічала сістэма васьмігадовай адукацыі.
Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]
- Міклаўш Бедрых-Ралдубін (1859-1930) — сербалужыцкі пісьменнік і паэт;
- Уладзіслаў Ванчура — чэшскі пісьменнік;
- Міхал Весела (1863-1927) — сербалужыцкі паэт.
- Якуб Вяцлаўк (1885-1951) — бібліятэкар. Заснавальнік сербалужыцкай бібліяграфіі.
- Юрый Лусчанскі (1839-1905) — каталіцкі епіскап, прэфект апостальскай дыяцэзіі Мейсена.
- Міклаўш Жур (1859-1932) — лужыцкі пісьменнік, драматург і грамадскі дзеяч.
- Ёзаф Новак (1895-1978) — лужыцкі паэт і драматург;
- Іржы Параўбек — прэм'ер-міністр Чэхіі з 2005 па 2006 год;
- Ян Патачка — чэшскі філосаф.
- Ян Цыж-Гайнічанскі (1883-1948) — лужыцкі грамадскі дзеяч. Старшыня Сербалужыцкага нацыянальнага сходу.
- Ян Чэсла (1840-1915) — урач, сербалужыцкі паэт.
- Міхал Шэўчык (1870-1903) — лужыцкі пісьменнік, гісторык і публіцыст.
- Якуб Шэўчык (1867-1935) — лужыцкі паэт і грамадскі дзеяч.
- Міклаўш Юст (1885-1975) — лужыцкі публіцыст.
Зноскі
- ↑ История гимназии
- ↑ Łusčanski, Serbski seminar sw. Pětra w Prazy, стр. 16 — 17
- ↑ Josef Jungmann, Historie literatury česke, стр. 657
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Łusčanski, Serbski seminar sw. Архівавана 4 сакавіка 2016. Pětra w Prazy Архівавана 4 сакавіка 2016., Časopis Maćicy Serbskeje, 1892, с. 16 — 17
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйны сайт гімназіі (чэшск.)