Ян Неруда
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Ян Непамук Неруда (чэшск.: Jan Nepomuk Neruda, 9 ліпеня 1834 — 22 жніўня 1891) — чэшскі пісьменнік, паэт і журналіст, найбуйнейшы ў Чэхіі прадстаўнік крытычнага рэалізму.
Нарадзіўся ў 1834 годзе ў Празе ў сям'і гандляра. Навучаўся праву і філасофіі. Пасля вучобы працаваў выкладчыкам, а ў 1860 годзе уладкаваўся на працу ў мясцовую газету ў якасці журналіста. Нягледзячы на тое, што Неруда так ніколі і не ажаніўся, ён падтрымліваў блізкія адносіны з пісьменніцай Каралінай Светлай.
Выбраныя працы [правіць]
- 1857 — «Могілкавыя кветкі» (Hřbitovní kvítí)
- 1867 — «Кнігі вершаў» (Knihy veršů)
- 1877 — «Маластранскія аповесці» (Povídky malostranské)
- 1878 — «Касмічныя песні» (Písně kosmické)
- 1883 — «Простыя матывы» (Prosté motivy)
- 1896 — «Песні гарачай пятніцы» (Zpěvy páteční)
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ян Неруда
