Дамбай-Ульген

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дамбай-Ульген?
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня4 046 м
Адносная вышыня1 237 м[1]
Размяшчэнне
43°14′38″ пн. ш. 41°43′33″ у. д.HGЯO
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дамбай-Ульген[2] — вяршыня заходняй часткі Галоўнага, або Водападзельнага, хрыбта Вялікага Каўказа (на мяжы Абхазіі і Карачаева-Чаркескай Рэспублікі), у вярхоўі ракі Тэберда. Вышыня — 4046 м, самы высокі пункт Абхазіі. Складзены гнейсамі, крышталічнымі сланцамі, гранітамі. Пакрыты вечнымі снягамі і ледавікамі.

Дамбай-Ульген — самая высокая вяршыня Дамбая, размешчаная на ўсход ад пасёлка Дамбай, мае тры вяршыні: заходнюю (4036 м), галоўную (4046 м) і ўсходнюю (3950 м).

Зноскі

  1. https://www.peakbagger.com/peak.aspx?pid=10378
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — карта Карачаева-Чаркесіі