Дасканалая канкурэнцыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Графік мадэлі

Абсалютная канкурэнцыя, вольная канкурэнцыя або чыстая канкурэнцыя — эканамічная мадэль, ідэалізаваны стан рынку, калі асобныя пакупнікі і прадаўцы не могуць уплываць на кошт, але фармуюць яе сваім укладаннем попыта і прапановы.

Прыкметы абсалютнай канкурэнцыі:

  • мноства прадаўцоў і пакупнікоў
  • аднастайнасць і падзельнасць прадукцыі, якая прадаецца
  • адсутнасць бар'ераў для ўваходу або выхаду з рынку
  • высокая мабільнасць фактараў вытворчасці
  • роўны і поўны доступ усіх удзельнікаў да інфармацыі (кошты тавараў)

У выпадку, калі хоць бы адна прыкмета адсутнічае, канкурэнцыя завецца няпоўнай. У выпадку, калі гэтыя прыкметы штучна выдаляюцца з мэтай занятку манапольнага становішча на рынку, сітуацыю мянуюць нядобрасумленная канкурэнцыя.

  Абсалютна канкурэнтны рынак з'яўляецца поўнай супрацьлегласцю манаполіі. У такой рыначнай мадэлі прысутнічае велізарная колькасць прадаўцоў, якія прапануюць стандартную, нічым не адрозную прадукцыю. Каб прыйсці на такі рынак, альбо выйсці з яго, для гэтага няма ніякіх перашкод. Колькасць прадаўцоў тут настолькі вялікая, што яны не могуць дамовіцца пра адзіную рыначнаю палітыку і дзейнічаюць кожны сам па сабе. Пры гэтым кожны прадавец прапануе на рынак настолькі невялікую колькасць тавара, што любыя яго крокі па змене цаны ніяк не адбіваюцца на рыначнай сітуацыі ў цэлым.
  Усё гэта вызначае немагчымасць кантролю над цаной. Кошт тавара фармуецца рынкам стыхійна, і вытворцу застаецца толькі згаджацца з той цаной, якая склалася. Спроба прызначыць цану вышэй рыначнай прывядзе да таго, што пакупнікі не стануць набываць тавар, усталяванне заніжанай цаны зменшыць прыбытак прадаўца.
  Прадавец, які дзейнічае на абсалютна канкурэнтным рынку, не мае ніякіх рычагоў уздзеяння на рыначную цану. І калі параўноўваць абсалютную канкурэнцыю з іншымі мадэлямі рынка, то выявіцца, што ва ўмовах абсалютнай канкурэнцыі тавар прапануецца па найменшай цане. 

Давыд Рыкарда выявіў заканамерную ва ўмовах вольнай канкурэнцыі тэндэнцыю нормы прыбытку да паніжэння.

Падчас назіранняў за рэальнай эканомікай была зроблена выснова, што падобная форма канкурэнцыі на рынку звычайна церпіць фіяска і патрабуецца некаторае знешняе ўмяшанне ў рыначную сітуацыю.