Даўгердзішскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Даўгердзішскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Іўеўскі раён
Уключаў 38 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Даўгердзішкі
Дата ўтварэння 29 красавіка 1960
Дата скасавання 15 мая 1963

Даўгердзішскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Даўгердзішкі.

Утвораны 29 красавіка 1960 года ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Такарышкаўскага і Яхімаўшчынскага сельсаветаў[1]. 15 мая 1963 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Юрацішкаўскага пассавета (18 населеных пунктаў: Баруцішкі, Гердушы, Дунай, Забалаць, Залескаўшчына, Іванкі, Крычнікі, Кярвелі, Матыкаўшчына, Нарэйкі, Папельнікі, Селешчаняты, Такарышкі, Чычыноўшчына, Шыловы Бор, Эгерды, Юнкавічы і Яцкава) і Трабскага сельсавета (20 населеных пунктаў: вёскі Аглобішкі, Брагі, Высокая Грэбля, Даўгердзішкі, Загорцы, Кавалі, Каўшары, Куцькі, Яхімаўшчына і хутары Будзішча, Гаявішча, Дубаносы, Занямонцы, Палудаўшчына, Паякунь, Півойці, Скаварада, Сякерышкі, Чарніца і Чорны Ручай)[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 38 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 15 мая 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.).