Джаванні Д’Аньела

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джаванні Д’Аньела
каталіцкі архібіскуп
з 6 студзеня 2002
тытулярны архібіскуп[d]
з 15 снежня 2001
Дыяцэзія Titular see of Pesto[d]
апостальскі нунцый у Бразіліі[d]
з 10 лютага 2012
апостальскі нунцый у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга[d]
з 15 снежня 2001
апостальскі нунцый у Тайландзе[d]
з 22 верасня 2010
апостальскі нунцый у Камбоджы[d]
з 22 верасня 2010
апостальскі нунцый у Расіі[d]
з 1 чэрвеня 2020
апостальскі нунцый ва Узбекістане[d]
з 14 студзеня 2021

Дзейнасць каталіцкі святар, дыпламат
Нараджэнне 5 студзеня 1955(1955-01-05) (69 гадоў)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джаванні Д’Аньела (5 студзеня 1955, Аверса, Кампанія, Італія) — каталіцкі арцыбіскуп.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Святарскае пасвячэнне прыняў 8 снежня 1978 года. 1 чэрвеня 1983 года як спецыяліст у галіне кананічнага права распачаў дзейнасць на дыпламатычнай службе Святога Пасаду. Працаваў у Апостальскіх нунцыятурах у Бурундзі, Тайландзе, Ліване і Бразіліі. Вярнуўшыся ў Ватыкан, займаў пасаду ў аддзеле па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага сакратарыята.

15 снежня 2001 года Папа Ян Павел II прызначыў Джаванні Д’Аньела Апостальскім нунцыем у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, менаваўшы яго тытулярным арцыбіскупам Пэста.

22 верасня 2010 года Папа Бенедыкт XVI прызначыў Апостальскім нунцыем у Тайландзе і Камбоджы, а таксама Апостальскім дэлегатам у М’янме і Лаосе. 10 лютага 2012 года Бенедыкт XVI прызначыў яго сваім прадстаўніком у Бразіліі — самай вялікай і густанаселенай каталіцкай краіне ў свеце, дзе арцыбіскуп Джаванні Д’Аньела да гэтага часу быў Апостальскім нунцыем.

1 чэрвеня 2020 Папа Францішак прызначыў новым Апостальскім нунцыем у Расійскай Федэрацыі[1].

Зноскі