Джаміль Мукулу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джаміль Мукулу
Імя пры нараджэнні англ.: David Steven
Род дзейнасці ваенны
Дата нараджэння 17 красавіка 1964(1964-04-17) (60 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Веравызнанне іслам
Член у
Бітвы/войны

Джаміль Мукулу (народжаны як Дэвід Стывен; нар. 17 красавіка 1964) — заснавальнік угандыйскай групоўкі «Альянс дэмакратычных сіл». У 2015 годзе быў арыштаван па абвінавачваннях у ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ва ўгандыйскай вёсцы Нтоке ў акрузе Каюнга, у хрысціянскай сям’і Лутакомэ Сервады і Айшы Накіемба. Атрымаў ступень у галіне кіравання бізнесам у Найробі, Кенія[1].

Незаўбаве прыняў іслам, змяніўшы імя з Дэвід Стывен на Джаміль Мукулу. Далей вучыўся ў Саудаўскай Аравіі, дзе ён пазнаёміўся з фундаменталісцкімі ісламскімі ідэалогіямі, такімі як салафізм[2]. Уліўся ў шэрагі рэлігійных баевікоў, падтрымаўшы стварэнне ісламскай дзяржавы ва Угандзе. У 1991 годзе ў складзе групы радыкалаў удзельнічаў у нападзе на штаб-кватэру UMSC у Старой Кампале. За датычнасць да атакі трапіў у турму, але ў 1995 годзе вызвалены[1].

На волі далучыўся да «Нацыянальнай арміі вызвалення Уганды». Потым стварыў сваю ўласную фракцыю «Альянс дэмакратычных сіл»[1].

Згодна з даследаваннем ААН, апублікаваным у 2002 годзе, у перыяд з 1996 па 2001 гады сілы Мукулу здзейснілі шматлікія падрывы, масавыя забойствы, выкарыстоўвалі дзяцей-салдат[1].

У 2015 годзе лідар групоўкі быў арыштаваны паліцыяй у Танзаніі і рэпатрыяваны ва Уганду, дзе яго абвінавацілі ў забойстве, ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці[1]. «Альянс дэмакратычных сіл» у гэты час узначаліў Муса Балуку[2]. Адначасна ў ДР Конга Мукулу завочна вынесены смяротны прысуд, але ўгадыйскія ўлады адмовілася перадаць баевіка кангалезцам[3].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г д е Who is ADF's Jamil Mukulu? (5 студзеня 2021).
  2. а б http://congoresearchgroup.org/wp-content/uploads/2018/11/Inside-the-ADF-Rebellion-14Nov18.pdf
  3. Bariyo, Nicholas (30 April 2015). "Tanzania Detains Ugandan Rebel Leader Jamil Mukulu". Wall Street Journal.