Саудаўская Аравія

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Каралеўства Саудаўская Аравія
المملكة العربية السعودية
аль-Мамля́ка аль-'Арабі́я ас-Су'удзі́я
Flag of Saudi Arabia.svg Герб Саудаўскай Аравіі
Сцяг Саудаўскай Аравіі Герб Саудаўскай Аравіі

Каардынаты: 24°32′00″ пн. ш. 44°39′00″ у. д. / 24.533333° пн. ш. 44.65° у. д. (G) (O) (Я)

Saudi Arabia in its region.svg
Дэвіз: «Няма Бога акрамя Алаха,
і Мухамад — Яго прарок
»
Гімн: «Жыве Кароль!»
Заснавана 23 верасня 1932
Афіцыйная мова Арабская
Сталіца Эр-Рыяд
Найбуйнейшыя гарады Эр-Рыяд, Джыда
Форма праўлення абсалютная тэакратычная манархія
Кароль Абдала ібн Абдэль Азіз
Дзярж. рэлігія іслам суніцкага толку
Плошча
• Усяго
13-я ў свеце
2 218 000 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2009)
Шчыльнасць

28 686 633[1][2] чал. (43-я)
12 чал./км²
ВУП
  • Разам (2010)
  • На душу насельніцтва

$622,0 млрд[3]  (23-ы)
$24 200[3]
Валюта Саудаўскі рыал
Інтэрнэт-дамены .sa
Тэлефонны код +966
Часавыя паясы UTC +3
  1. CIA — The World Factbook
  2. У тым ліку каля 5,5 млн. замежных працоўных.
  3. 3,0 3,1 ЦВУ (2010)

Саудаўская Аравія — краіна ў Азіі на Аравійскім паўвостраве. Гранічыць з Іарданіяй на поўначы, Іракам, Катарам, Кувейтам і Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі на ўсходзе, Аманам і Еменам на поўначы. Абмываецца Персідскім залівам на паўночным усходзе і Чырвоным морам на захадзе.

Саудаўская Аравія з яе каласальнымі запасамі нафты — ключавая дзяржава Арганізацыі краін-экспарцёраў нафты, у 1992—2009 займала першае месца ў свеце па здабычы і экспарце нафты. Экспарт нафты складае 95 % экспарту і 75 % даходаў краіны, дазваляючы падтрымліваць існаванне дзяржавы ўсеагульнага дабрабыту.

Размешчаныя на тэрыторыі Саудаўскай Аравіі ісламскія рэлігійныя цэнтры Мекка і Медзіна робяць краіну адным з уплывовых ігракоў на сусветнай палітычнай арэне.

[правіць] Гісторыя

Аравійскі паўвостраў з’яўляецца радзімай семіцкіх плямён. Ужо ў II-м тыс. да н.э. большасць паўвострава засялялі старажытна-арабскія плямёны. У I-м тыс. да н.э. тут складаліся першыя дзяржавы: Мінейскае, Сабейскае, Хім’ярыцкае царствы. У IV — VI стст. н.э. у Аравіі фарміравалася адзіная арабская народнасць адначасова з узвышэннем вобласці Хіджаз на захадзе Аравіі. У пачатку VII ст. ў Хіджазе ўзнікла новая рэлігія — іслам, які здолеў аб’яднаць арабскія плямёны. У выніку арабскіх заваяванняў створана вялікая дзяржава — Арабскі халіфат са сталіцай у Медыне. Каля 660 г. халіф Муавія I перанёс сталіцу халіфата з Медыны ў Дамаск, пасля чаго Аравія страціла становішча цэнтра дзяржавы. У пачатку XVI ст. туркі-асманы ўсталявалі кантроль над заходнімі раёнамі Аравіі — Хіджазам і часткай Асіра, а ў XIX ст. англічане падпарадкавалі паўднёвае і ўсходняе ўзбярэжжа. Але цэнтральныя вобласці захавалі сваю незалежнасць. У пачатку XVIII ст. у Недждзе, у аазісе Дэрыя, каля сучаснага Эр-Рыяда ўзнік эмірат на чале з дынастыяй Саўдыдаў, якую заснаваў Сауд (памёр у 1725 г.). Яго сын Мухамед ібн Сауд у 1745 г. падтрымаў рэлігійнага рэфарматара Мухамеда ібн Абд-аль Вахаба, заснавальніка рэлігійна-паллітычнага руху вахабізму. Пад сцягам вахабізму Саўдыды аб’ядналі Неджд і заваявалі большую частку Аравіі. У 18111818 гг. войскі правіцеля Егіпта Мухамеда Алі разграмілі дзяржаву вахабітаў. У 1842 г. Саўдыды аднавілі свій эмірат са сталіцай у Эр-Рыядзе (праіснаваў да 1891 г.). У 1902 г. адзін з Саўдыдаў Абд-аль-Азіз адваяваў Эр-Рыяд і абвясціў сябе правіцелем вахабіцкай дзяржавы пад імем Ібн Сауда (19021953 гг.). У 1906 г. ён усталяваў уладу над усім Недждам, заваяваў Эль-Хасу (1913 г.), Асір (1920 г.) і Хіджаз (1925 г.). У 1932 г. усе ўладанні Ібн Сауда абвешчаны каралеўствам Саудаўская Аравія. З 1938 г. амерыканская кампанія «Арамка» пачала тут здабычу нафты, прыбыткі ад якой сталі пасля 2-й сусветнай вайны асновай эканамічнага росквіту Саудаўскай Аравіі.

З 1964 г. пры Фейсале (19641975 гг.) пераважная ўвага аддвалася развіццю нафтавай прамысловасці, будаўніцтву інфаструктуры і г.д., усталяваны кантроль над здабычай нафты; пазіцыі Саудаўскай Аравіі ўзмацніліся ва ўсім мусульманскім свеце. Яе ўрад аказвае вялікую фінансавую дапамогу іншым мусульманскім краінам. Ірана-іракская вайна 1980 — 1980 гг. падштурхнула Саўдыдаў да пошуку і замацавання сувязей з княствамі Персідскага заліва. Яны сталі ініцыятарамі стварэння ў 1981 г. Савета супрацоўніцтва арабскіх дзяржаў Персідскага заліва, які аказваў дапамогу Іраку ў вайне з Іранам. У час Кувейцкага крызісу 1990 — 1991 гг. Саудаўская Аравія выступіла супраць іракскай акупацыі Кувейта і далучылася да шматнацыянальнай кааліцыі супраць Ірака.


Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах