Джозеф Брама

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Джозеф Брама

Джозеф Брама (ням.: Joseph Bramah, 13 красавіка 1748 - 9 снежня 1814) — англійскі вынаходнік.

Прафесійны столяр-чырванадрэўшчык захапіўся задачай стварэння замка, які немагчыма адчыніць адмычкай, і ў 1784 годзе выставіў у вітрыне свайго магазіна сканструяваны ім замок з абяцаннем выплаціць узнагароду ў 200 гінэяў таму, хто здолее яго адкрыць. На працягу 67 гадоў нікому не ўдавалася гэтага зрабіць, пакуль нарэшце адзін механік-ўмелец здолеў справіцца з гэтай задачай, выдаткаваўшы на ўзлом 51 гадзіну. Нават сёння прадстаўнікі праваахоўных органаў паспяваюць за гэты час прыехаць на месца злачынства. Брама дамогся гэтага поспеху дзякуючы стварэнню шэрагу складаных высокадакладных інструментаў, якія паслужылі пачатку бурнага развіцця машынабудаўнічай вытворчасці ў Англіі XIX стагоддзя. Брама таксама вынайшаў гідраўлічны прэс, машыну для нумарацыі банкнот, грузавы гідраакумулятар і многае іншае.

У 1784 г. Джозеф Брама атрымаў патэнт на вынайдзены ім сейф. Сучасныя сейфы - мадыфікацыя «сейфа Брама». Ён першы наладзіў канвеерную зборку сейфаў. Брама таксама вынайшаў гідраўлічны прэс, з дапамогай якога да гэтага часу ў англійскіх пабах разліваецца піва.

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.