Джордж Стэфенсан
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Джордж Стэфенсан George Stephenson |
|
| інжынер-механік, вынаходнік паравоза | |
| Дата нараджэння: | 9 чэрвеня 1781 |
|---|---|
| Месца нараджэння: | Уілэм, графства Нартумберленд, Англія |
| Дата смерці: | 12 жніўня 1848 (67 гадоў) |
| Месца смерці: | Чэстэрфілд, графства Дэрбішыр, Англія |
Джордж Стэфенсан, таксама Джордж Стывенсан[1] (анг. George Stephenson; 9 чэрвеня 1781, Уілэм, графства Нортамберленд - 12 жніўня 1848, Чэстэрфілд, графства Дэрбішыр) — англійскі вынаходнік, інжынер-механік.
Сусветную вядомасць набыў дзякуючы вынайдзенаму ім паравозу "Ракета". Лічыцца адным з «бацькоў» чыгункі. Абраная ім шырыня каляіны рэйкавага пуці, роўная 1435 мм (4 фута 8 ½ цаляў, так званая «Стефенсанаўская» або «нармальная каляіна»), стала самай распаўсюджанай у Заходняй Еўропе і да гэтага часу з'яўляецца стандартам на чыгунках многіх краін свету.
Зноскі
- ↑ Напісанне імя і прозвішча Джордж Стэфенсан або Джордж Стывенсан ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.15., Мн., 2002, С.237.