Джордж Ферыс

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Джордж Вашынгтон Гейл Ферыс (малодшы)
George Washington Gale Ferris, Jr.
GWFerris.jpg
Дата нараджэння: 14 лютага 1859
Месца нараджэння: Гейлсберг, Ілінойс
Дата смерці: 22 лістапада 1896(1896-11-22) (37 гадоў)
Месца смерці: Пітсбург, Пенсільванія
Грамадзянства: ЗША
Род дзейнасці: інжынер
Бацька: Джордж Вашынгтон Гейл Ферыс (старэйшы; 1818-1895)
Маці: Марта Эджэртан Хайд

Джордж Вашынгтон Гейл Ферыс Малодшы (англ.: George Washington Gale Ferris, Jr.; 14 лютага 1859 — 22 лістапада 1896) — амерыканскі інжынер, вядомы як вынаходнік кола агляду.

Ферыс нарадзіўся ў Гейлсбергу — горадзе, названым імем яго цёзкі Джорджа Вашынгтона Гейла. Сям'я прадала сваю малочную ферму і пераехала ў Карсан-Сіці, калі Ферысу было пяць гадоў. Пазней яны перасяліліся ў Каліфорнію, і Ферыс наведваў школу ў горадзе Окленд. Ён скончыў Політэхнічны інстытут Рэнселіра ў 1881 годзе са ступенню ў грамадзянскім будаўніцтве.[1]

Пасля гэтага ён пачаў кар'еру ў індустрыі чыгуначнага транспарту і зацікавіўся будаўніцтвам мастоў.[1] Ён заснаваў кампанію GWG Ferris & Co. у Піцбургу, якая тэставала і правярала стан металаканструкцый для чыгуначнага і маставога будаўніцтва.

Ферыс найбольш вядомы стварэннем першага кола агляду для Сусветнай выстаўкі ў Чыкага ў 1893 годзе. Гэты праект увекавечыў прозвішча інжынера ў англійскай мове: любое кола агляду ў Амерыцы завуць колам Ферыса (Ferris wheel).[2]

Памёр 22 лістапада 1896 года ва ўзросце 37 гадоў у пітсбургскай бальніцы Mercy Hospital ад брушнага тыфу.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Alumni Hall of Fame. Політэхнічны інстытут Рэнселіра. — «Ferris began his career in the railroad industry and pursued an interest in bridge building.»  Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2012. Праверана 22 снежня 2007.
  2. Bird's-Eye View of the World's Columbian Exposition, Chicago, 1893 (1893). Праверана 17 ліпеня 2013.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.