Джулі Фішэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джулі Фішэр
англ.: Julie Fisher
пасол ЗША ў Беларусі[d]
23 снежня 2020 — 28 лютага 2022

Адукацыя
Дзейнасць дыпламат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джулі Д. Фішэр (англ.: Julie D. Fisher) — амерыканскі дыпламат, пасол ЗША ў Беларусі[1][2].

Дыпламатычная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2011 па 2013 гады працавала намеснікам дырэктара канцылярыі генеральнага сакратара НАТА, дзе займалася пытаннямі Паўночнай Амерыкі, краін Балтыі, аператыўнай палітыкай, а таксама абаронай і стрымліваннем.

Працавала ў амбасадах ЗША ў Тбілісі, Кіеве і Маскве. Была кіраўніком апарату намесніка сакратара Дзяржаўнага дэпартамента па пытаннях кіравання і рэсурсаў; дырэктарам аператыўнага цэнтра Дзярждэпартамента. Да гэтага працавала дарадцам па палітычных і эканамічных пытаннях у амбасадзе ЗША ў Грузіі.

З 1 верасня 2018 года па 22 ліпеня 2020 года займала пасаду намесніка памочніка дзяржсакратара па Заходняй Еўропе і Еўрапейскім саюзе ў офісе Дзярждэпа па Еўропе і Еўразіі[3].

Зноскі

  1. "Комитет по международным делам Сената США утвердил кандидатуру посла в Беларуси" [руская]. TUT.BY. 22 верасня 2020. Архівавана з арыгінала 19 снежня 2020. Праверана 2020-09-23.
  2. "Госдеп: США обсуждают с ЕС возможные адресные санкции против Беларуси. Но посол США все же приедет" [руская]. ТАСС / TUT.BY. 3 верасня 2020. Архівавана з арыгінала 3 верасня 2020. Праверана 2020-09-03.
  3. Julie Fisher. An official website of the United States government

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]