Джэйк Саліван

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джэйк Саліван
Director of Policy Planning[d]
4 лютага 2011 — 15 лютага 2013
саветнік прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы[d]
з 20 студзеня 2021
Папярэднік Robert C. O'Brien[d]

Нараджэнне 28 лістапада 1976(1976-11-28)[1][2] (47 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дзяржаўны служачы
Месца працы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джэйкаб Джэрэмая Саліван (англ.: Jacob Jeremiah Sullivan; нар. 28 лістапада 1976, Берлінгтан) — амерыканскі дзяржаўны дзеяч, саветнік па нацыянальнай бяспецы віцэ-прэзідэнта ЗША ў 2013—2014 гадах, саветнік прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы з 2021 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Берлінгтане, штат Вермонт. Другі з пецярых дзяцей у сям’і; скончыў сярэднюю школу ў Мінеапалісе. У 1998 годзе скончыў Ельскі ўніверсітэт. Атрымаўшы стыпендыю Родса, працягнуў адукацыю ў Оксфардскім універсітэце, затым вярнуўся ў ЗША і скончыў школу права Ельскага ўніверсітэта ў 2003 годзе.

Займаўся адвакацкай практыкай у фірме Faegre & Benson, з’яўляўся дарадцам сенатара ЗША ад Мінесоты Эмі Клобушар. Падчас прэзідэнцкай кампаніі 2008 года знаходзіўся ў камандзе Хілары Клінтан, у студзені 2009 года быў прызначаны намеснікам кіраўніка апарата Клінтан як дзяржаўнага сакратара ЗША ў адміністрацыі Барака Абамы. 26 лютага 2013 г. прызначаны дарадцам віцэ-прэзідэнта Джо Байдэна па нацыянальнай бяспецы.

У 2014 годзе пакінуў дзяржаўную службу і пачаў выкладаць у Ельскай школе права.

23 лістапада 2020 года Джо Байдэн абвясціў спіс сваіх кандыдатаў на ключавыя пасады ў сваёй будучай адміністрацыі, назваўшы Джэйка Салівана прэтэндэнтам на пасаду дарадцы па нацыянальнай бяспецы.

Зноскі

  1. Virtual International Authority File[Dublin, Ohio]: OCLC, 2003.
  2. https://www.trumancenter.org/team/jake-sullivan
  3. Rhodes Scholar Database Праверана 26 красавіка 2024.