Ельскі ўніверсітэт
| Ельскі ўніверсітэт | |
| Па-англійску |
Yale University |
|---|---|
| Дэвіз |
іўр.: אורים ותמים |
| Заснаваны ў | |
| Тып |
прыватны |
| Мэтавы фонд | |
| Прэзідэнт | |
| Месца размяшчэння | |
| Кампус |
гарадскі, 339 га |
| Студэнтаў |
11 660[1] |
| Бакалаўраў |
5 279[1] |
| Магістраў і дактароў |
6 381[1] |
| Выкладчыкаў |
3 810[1] |
| Колер |
Сіні Ель |
| Талісман |
Бульдог «Прыгожы Дэн» (Handsome Dan) |
| Афіцыйны сайт | |
Ельскі ўніверсітэт (англ.: Yale University) — адзін з найвядомых універсітэтаў ЗША, знаходзіцца ў г. Нью-Хэйвен, штат Канектыкут. Уваходзіць у групу самых элітных амерыканскіх універсітэтаў, г. зв. Лігу плюшчу.
Быў заснаваны ў 1701 годзе; улучае дванаццаць падраздзяленняў: Ельскі каледж, чатырохгадовая адукацыя ў якім сканчаецца атрыманьнем ступені бакалаўра; аспірантура па розных спецыяльнасцях, а таксама 10 прафэсійных факультэтаў, якія рыхтуюць спецыялістаў у галінах юрыспрудэнцыі, медыцыны, бізнесу, аховы навакольнага асяроддзя, а таксама тэолагаў, архітэктараў, музыкаў, мастакоў і акцёраў. Праграма Ельскага каледжу, асновы ўніверсітэта, адрозьніваецца сваёй шырынёй і паглыбленасцю. Паводле даўняй традыцыі прафесарска-выкладчыцкі склад універсітэта надзяляе выключную ўвагу навучанню студэнтаў. Шматлікія пачатковыя і ўводныя курсы вядуцца заслужанымі навукоўцамі і прафесарамі ўніверсітэта.
[правіць] Крыніцы
Зноскі
[правіць] Вонкавыя спасылкі
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ельскі ўніверсітэт- Афіцыйная старонка(англ.)