Джэйш аль-Рашыдын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джэйш аль-Рашыдын
З'яўляецца часткай Фронт джыхаду і рэформаў
Ідэалогія ісламізм
Рэлігійная прыналежнасць сунізм
Саюзнікі Ісламская дзяржава (2013—2014), Аль-Каіда[1]
Праціўнікі Узброеныя сілы Ірака, Міжнародныя кааліцыйныя сілы ў Іраку, Ісламская дзяржава
Удзел у канфліктах Іракская вайна,
Грамадзянская вайна ў Іраку

Джэйш аль-Рашыдын (араб. جيش الراشدين‎‎, бел.: Армія правадыроў) — іракская суніцкая паўстанцкая групоўка, якая ўдзельнічала ў шматлікіх партызанскіх акцыях супраць кааліцыйных сіл на чале з ЗША.

Была актыўна ў 2003—2008 і 2013—2017 гадах.

Групоўка створана ў першыя дні акупацыі Іраку, пачаўшы збіраць зброю з пакінутых ваенных лагераў іракскай арміі ў прыгарадах Багдаду. Батальёны «Джэйш аль-Рашыдын» дыслакаваліся ў розных частках краіны, у тым ліку ў паўночных і паўднёвых правінцыях. У склад арганізацыі ўвайшлі былыя вайскоўцы арміі Садама Хусейна, байцы Рэспубліканскай гвардыі і Федаін Садам[2].

У верасні 2007 года яна ўвайшла у скад кааліцыі «Фронт джыхаду і рэформаў».

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. وداعا أسامة إلى لقاء(недаступная спасылка)(недаступная спасылка). al-rashedeen.info. Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2015. Праверана 17 January 2022.
  2. Interview with Al-Rashideen Army: First we must defeat the occupation, then all those who want to harm Iraq(недаступная спасылка)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2010. Праверана 5 снежня 2009.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • [1] - Al-Rashedeen Army English web site.
  • [2] - Al-Rashedeen Army Arabic web site.
  • [3] - logo