Джэніс Дзікінсан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Джэніс Дзікінсан

Джэніс Дорын Дзікінсан (англ.: Janice Doreen Dickinson; нар. 15 лютага 1955 года) — вядомая амерыканская мадэль, актрыса і фатограф. Пазіцыянуе сябе як першую ў свеце супермадэль[1].

З 2003 года ўдзельнічае ў розных тэлепраектах: America's Next Top Model, The Surreal Life, Abbey & Janice: Beauty & The Best і іншых. У перыяд з 2006 па 2008 гг. вяла ўласнае рэаліці-шоу The Janice Dickinson Modeling Agency.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў Брукліне, адным з раёнаў Нью-Ёрка, у сям'і Рэя і Джэні Дзікінсана. Дзяцінства і юнацкасць правяла ў Галівудзе, штат Фларыда. Мае беларуска-польскія карані. Яе маці па паходжанні полька, а бацька - беларус[2].

Сям'я Джэніс не была паспяховай. Бацькі зараблялі мала. Маці працавала медсястрой, бацька - у службе ВМС. Пры гэтым у іх хаце пастаянна чуліся крыкі і лаянка; бацька займаўся рукапрыкладствам. У сваёй кнізе «Ніхто не абароніць» («No Lifeguard on Duty: The Accidental Life of the World's First Supermodel») яна піша, што бацька з 5 гадоў гвалтаваў яе сястру, а пазней, калі Джэніс споўнілася 9, ўжываў сексуальны гвалт і па адносінах да яе. Акрамя Джэніс ў сям'і Дзікінсан было яшчэ дзве дачкі.

У Джэніс былі цяжкія адносіны з бацькамі. Паводле яе слоў, яе бацька быў «монстар», які псіхалагічна здзекаваўся над ёй. Пакуль Джэніс расла, яна не раз выслухоўвала ад бацькі: "Ты ніколі не будзеш з сябе што-небудзь уяўляць!". Магчыма, менавіта гэта дало Джэніс імкненне і энергію даказаць адваротнае.

У 1973 годзе Джэніс скончыла сярэднюю школу. Вырашыўшы стаць фотамадэллю, у пачатку 1970-х гг. вярнулася ў Нью-Ёрк.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]