Дзейнасць ПВК «Вагнер» у Лівіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

З 2018 года на тэрыторыі Лівіі дзейнічала расійская ПВК «Вагнер»[1]. Замежнікі аказвалі падтрымку Лівійскай нацыянальнай арміі (ЛНА), лаяльнай Палаце прадстаўнікоў. Паралельна з наймітамі ў краіне працавалі прадстаўнікі Галоўнага ўпраўлення Генштаба УС РФ  (руск.)[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2018 года брытанскі таблоід The Sun паведаміў, што ў Бенгазі і Табруку з’явіліся дзве расейскія базы. Як сцвярджалася, аб’екты былі створаны пад прыкрыццём групы Вагнера для дзейнасці агентаў ГРУ і байцоў спецназа. Расіяне выконвалі функцыі ваенных саветнікаў[1][3].

Кіраўнік кантактнай групы па ўнутрылівійскім урэгуляванні Леў Дзяньгоў заявіў, што гэтыя паведамленні не «адпавядаюць рэчаіснасці»[4][5]. МЗС Расіі таксама адмаўляла факт прысутнасці груп Вагнера ў краіне[6].

4 лютага 2020 года генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш заявіў, што арганізацыя не знайшла пацверджанняў прысутнасці наймітаў ПВК «Вагнер» у Лівіі. За месяц да гэтага прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што калі ў Лівіі і ёсць расійскія грамадзяне, то яны не прадстаўляюць інтарэсы дзяржавы і грошай ад яе не атрымліваюць[7]. У пачатку чэрвеня войскі УНЗ узялі ў палон чатырох расійскіх наймітаў. Факт наяўнасці палонных расіян прызнаў і МЗС Расіі[8].

Кантынгент[правіць | правіць зыходнік]

Да пачатку сакавіка 2019 года ў Бенгазі, паводле крыніц у брытанскім урадзе, знаходзіліся каля 300 супрацоўнікаў ПВК «Вагнер»[9]. У сярэдзіне лістапада Кангрэс ЗША ацаніў колькасць сіл наймітаў у 1400 чалавек[10]. Прадстаўнікі УНЗ задакументавалі прысутнасць у краіне ад 600 да 800 «вагнераўцаў»[11]. У іх лік уваходзілі 25 пілотаў, інструктараў і дапаможны персанал. Лётчыкі выконвалі заданні на пераабсталяваных знішчальніках-бамбардзіроўшчыкаў ЛНА Су-22[10].

7 мая 2020 года прадстаўнікі ААН выступілі з заявай аб прысутнасці супрацоўнікаў ПВК «Вагнер» у Лівіі. Па іх інфармацыі, на той момант у краіне знаходзіліся ад 800 да 1200 яе наймітаў. Па даных ананімнай крыніцы, расіяне дапамагалі сілам Халіфа Хафтара з абслугоўваннем і рамонтам тэхнікі, а таксама ўдзельнічалі ў баявых аперацыях: аказвалі падтрымку ў якасці наводчыкаў артылерыі і авіяцыі, снайпераў і спецыялістаў па радыёэлектроннай барацьбе. Крыніцы ААН таксама ўсталявалі, што аператыўнікі з расійскай ПВК знаходзяцца ў Лівіі з кастрычніка 2018 года. Па іх ацэнцы, прысутнасць наймітаў істотна ўзмацніла армію Хафтара. Акрамя таго, сцвярджалася, што ў краіне прысутнічала і іншая прыватная ахоўная кампанія — «Расійскія сістэмы бяспекі». Яе спецыялісты ажыццяўлялі абслугоўванне і рамонт ваеннай авіяцыі[12].

Абвінавачванні[правіць | правіць зыходнік]

«Вагнераўцы», як паведамлялася, у шпіталі ў горадзе Эсбія за 50 км на поўдзень ад Трыпалі затрымалі і расстралялі траіх чалавек. Двум іншым ахвярам расіян удалося перажыць пакаранне смерцю[13].

23 красавіка 2020 года ўрад Фаіза Сараджа абвінаваціў расійскіх наймітаў з ПВК «Вагнер» у выкарыстанні нервова-паралітычнага газу ў раёне Салахадзін на поўдні Трыпалі[14].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Putin Plants Troops, Weapons in Libya to Boost Strategic Hold (англ.). Al Bawaba. Праверана 9 сакавіка 2023.
  2. Higgins, Andrew; Nechepurenko, Ivan (7 August 2018). "In Africa, Mystery Murders Put Spotlight on Kremlin's Reach". The New York Times. New York. Архівавана з арыгінала 31 January 2020. Праверана 8 August 2018.
  3. The Sun: Russia sends troops and missiles to east Libya and sets up two military bases | The Libya Observer. libyaobserver.ly (8 красавіка 2023). Праверана 10 красавіка 2023.
  4. Новый плацдарм: что известно о переброске российских военных в Ливию. РБК (9 кастрычніка 2018).
  5. Suchkov, Maxim. Analysis: Reports on Russian troops in Libya spark controversy. Al-Monitor (12 кастрычніка 2018).
  6. В МИД РФ опровергли сообщения о российских наемниках в Ливии
  7. ООН не нашла подтверждений наличия ЧВК «Вагнера» в Ливии Архівавана 5 лютага 2020.
  8. В Ливии при отступлении четверо наемников ЧВК Вагнера попали в плен
  9. Luhn, Alec; Nicholls, Dominic (3 March 2019). "Russian mercenaries back Libyan rebel leader as Moscow seeks influence in Africa". The Daily Telegraph. Архівавана з арыгінала 11 January 2022.
  10. а б "U.S. Warns Against Russia's Growing Role in Libya War". Bloomberg. 15 November 2019 – via www.bloomberg.com.
  11. Press, Maggie Michael, The Associated. Russian mercenaries backing militia commander trying to capture Tripoli, Libya and US officials say. Military Times (5 снежня 2019).
  12. ООН подсчитала бойцов ЧВК Вагнера в Ливии // Lenta.ru, 7 мая 2020
  13. Russian mercenaries in Libya: 'They sprayed us with bullets'. Middle East Eye.
  14. Российские наемники применили нервно-паралитический газ в Триполи(недаступная спасылка)