Верталётная эскадрылля «Executive Outcomes»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Верталётная эскадрылля «Executive Outcomes»
Савецкія верталёты Мі-24 ВПС Беларусі. Падобныя выкарыстоўваліся эскадрылляй.
Савецкія верталёты Мі-24 ВПС Беларусі. Падобныя выкарыстоўваліся эскадрылляй.
Гады існавання з ліпепя 1995 (?) па 1999 (?)
Краіна  Сьера-Леонэ
Уваходзіць у «Executive Outcomes» і Узброеныя сілы Сьера-Леонэ  (руск.)
Тып Найміты ў Сьера-Леонэ, найміты з былых савецкіх рэспублік у Афрыцы, авіяспецыялісты былых савецкіх рэспублік у Афрыцы
Функцыя садзейнічанне ў баявых дзеяннях
Колькасць 200 чалавек
Рыштунак 9 верталётаў
Удзел у Грамадзянская вайна ў Сьера-Леонэ
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка Карл Альбертс
Вонкавыя выявы
Мі-24 і расійска-ўкраінскія тэхнікі. Аэрапорт Лунгі. Аўтар фота — Эл Вентэр.

Верталётная эскадрылля ПВК «Executive Outcomes» — праўрадавае падраздзяленне ў Сьера-Леонэ, якое існавала ў перыяд грамадзянскай вайны 1991—2002 гадоў. У шэрагах эскадрыллі служылі паўднёваафрыканцы, расіяне, украінцы і беларусы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіку 1995 года паўднёваафрыканская ПВК «Executive Outcomes» падтрымала ўрад Сьера-Леонэ ў вайне супраць групоўкі АРФ[1]. Супрацоўнікі арганізацыі дзейнічалі тут да падзення сталіцы ў 1999 годзе[2]. У Сьера-Леонэ ПВК мела невялікі парк бранятэхнікі і авіяцыі[3][4] з арсеналаў краін Афрыкі і Усходняй Еўропы[5].

Забяспечыць наймітаў авіяцыяй прапанавалі менавіта ўлады краіны. У кампаніі EO выказаліся за куплю выключна савецка-расійскіх верталётаў[6].

Для абслугоўвання авіятэхнікі паўднёваафрыканцы пачалі наймаць ураджэнцаў былых савецкіх рэспублік. Кампанія набірала верталётчыкаў і наземных спецыялістаў (меркавана пасрэднікамі выступалі дзве фірмы: беларуская «Трансавіяэкспарт» і расійская «Авиатехносервис»[7]). З імі ПВК заключала кантракт. Зарплата для пілота складала каля 4500 долараў ЗША. Байцам кожныя два месяцы падаваўся двухтыднёвы адпачынак[8].

Баявы шлях[правіць | правіць зыходнік]

Першай аперацыяй паветранага атрада стаў налёт на варожую базу ў Ма-Шэрве. Лагер апазіцыі знаходзіўся на схіле гары. Базу абаранялі каля 300 апалчэнцаў АРФ. Урадавыя сілы пры падтрымцы наймітаў «Executive Outcomes» спланавалі аперацыю ў гэтым раёне. За двое сутак уладам удалося істотна аслабіць групоўку праціўніка. Супраць тых, хто працягваў супраціўленне, была кінута эскадрылля. Роберт К. Браўн, відавочца падзей і аўтар часопіса «Soldier of Fortune», аб тым баі успамінаў наступнае[9]:

« ...і тады рускія на верталётах Мі-24 пачыналі паліваць іх [мяцежнікаў] агнём сваіх шматствольных хуткастрэльных гармат. Пасля таго, як пазіцыі паўстанцаў апрацавала наша авіяцыя, салдаты здзяйсняюць чарговы кідок наперад, выкарыстоўваючы транспартна-дэсантныя верталёты, як гэта рабілі мы ў часы вайны ў Анголе. »

Поспех аперацыі быў з радасцю сустрэты ва ўрадзе, і, нягледзячы на тое, што аэрамабільныя часці і падраздзяленні спецназа мелі патрэбу ў адпачынку, было вырашана працягнуць наступленне ва ўсходнім кірунку з канчатковай мэтай захопу раёна алмазных радовішчаў у Каіду. Тут зноў быў задзейнічаны верталётны атрад «Executive Outcomes»[10].

Пачынаючы са снежня эскадрыллі ўдалося дасягнуць пералому ў вайне. Падраздзяленне, падтрымаўшы сухапутныя часці афіцыйнага Фрытаўна, выбіла праціўніка ўглыб краіны. У сакавіку 1996 года паўстанцы, знаходзячыся пад ударамі з зямлі і паветра, пакінулі горад Бо, цэнтр алмазаздабыўной прамысловасці[8]. У цэлым за перыяд зімовай кампаніі 1995—1996 гадоў дзякуючы дзейнасці верталётчыкаў атрымалася паспяхова загнаць мяцежнікаў у джунглі[11].

Шмат у чым поспеху эскадрыллі спрыяў той факт, што ў апазіцыі не было чаго супрацьпаставіць уладам. У мяцежнікаў не было ні верталётаў, ні зенітак. Аднак, падчас штурму якога-небудзь аб’екта з верталётаў, баевікі адкрывалі агонь з гранатамётаў РПГ-7. Таму паветраны атрад вымушаны быў трымацца досыць высока і карыстацца ракетамі (замест 12.7-м чатырохствольных аўтаматычных кулямётаў ЯкБ[9]), якія былі вельмі дарагімі. Урад нярэдка адмаўляў верталётчыкам у іх забеспячэнні[8].

Дзейнасць падраздзялення, асабліва выніковасць спецыялістаў з былога СССР, вымусіла ўлады адмовіцца ад паслуг амерыканскіх наймітаў. Існы рэжым ахвотней наймаў авантурыстаў з Расіі і Украіны[8].

Атрад[правіць | правіць зыходнік]

Вонкавыя выявы
Фотаздымкі машын з часопіса «История авиации».
Мі-24.
Мі-8Т.
Мі-24В, на якім лятаў экіпаж Аляксандра Сапожнікава.

У эскадрыллі служылі пераважна расійскія і ўкраінскія пілоты і тэхнікі[9]. Спачатку адносіны з паўднёваафрыканцамі ў іх склаліся не лепшым чынам. Як пісаў Пётр Камінскі ў расійскім часопісе «История авиации», славяне лічылі, што іх дзейнасць можа самым негатыўным чынам адбіцца на сумах выплат, а то і зусім на лёсах кантрактаў. Паўднёваафрыканцы, са свайго боку, ганарыліся сваім баявым вопытам, які ў некаторых з іх вылічаўся прыкладна паўтары дзесяткамі гадоў амаль бесперапынных баявых вылетаў, выкананых у розных лакальных канфліктах. Да ўсяго іншага, яны даволі нізка ацэньвалі афганскі вопыт былых савецкіх афіцэраў, лічачы, што сістэма падрыхтоўкі лётнага складу ў СССР сама па сабе выключала выпрацоўку ў курсанта навыкаў хуткага прыняцця самастойных рашэнняў у складанай тактычнай абстаноўцы[12].

На ўзбраенні падраздзялення знаходзіліся верталёты Мі-8Т, Мі-17 і Мі-24 расійскай вытворчасці. Апошнія раней належалі Узброеным сілам Сьера-Леонэ. Стан машын быў жахлівым[8], аднак яны былі адрамантаваны расійскімі тэхнікамі[13].

Першае, з чаго пачалі сваю работу спецыялісты, было складанне «дэфектнай» ведамасці, куды было занесена практычна ўсе бартавое абсталяванне і многія агрэгаты сілавы ўстаноўкі, якія патрабавалі рамонту або замены. Адначасна склалі каштарыс на неабходныя прылады, прыстасаванні, запчасткі, зброю і боепрыпасы. Праз два месяцы верталёты былі аблятаны і заадно атрымалі новы камуфляж. Мі-17 вырашылі пафарбаваць у жоўта-зялёны колер, а Мі-24 — у двухколерны зялёны. Паднавілі і апазнавальныя знакі-бела-блакітныя сцяжкі на кілях[6].

У склад падраздзялення ўваходзілі дзевяць экіпажаў, абслугоўваючы персанал і ахова базы агульнай колькасцю 200 чалавек[8].

Вядомыя байцы[правіць | правіць зыходнік]

Экіпаж Сапожнікава[правіць | правіць зыходнік]

  • Расія Аляксандр Сапожнікаў — камандзір борта, жыхар Яраслаўля[14].
  • Беларусь Васіль Кулькоў — борттэхнік[7], жыхар Пружан[14].
  • Беларусь Іван Мартыновіч — бортінжынер[7], жыхар Слоніма[14].
  • Беларусь Уладзімір Чэпель — ?

Байцы патрапілі ў зону баявых дзеянняў у 1995 годзе. Верталётчыкі вазілі прэзідэнта Сьера-Леонэ і розныя грузы. Па некалькі разоў прыязджалі дадому ў адпачынак. 25 мая 1997 года ў краіне адбыўся ваенны пераварот. Прэзідэнт Ахмад Тэджан Каба быў скінуты, пасля чаго ўсе чацвёра былі затрыманы саюзнікамі зрынутага рэжыму. Прычым затрыманне адбылося на тэрыторыі суседняй Ліберыі[14]. Мартыновіч, Кулькоў і Сапожнікаў утрымліваліся ў Нігерыі. Чэпеля, які быў жанаты на жыхарцы Сьера-Леонэ, утрымлівалі ў мясцовай турме. Улетку 1998 года, дзякуючы намаганням дыпламатаў, групу ўдалося вызваліць. Члены беларуска-расійскага экіпажа прызнаны ўрадам Кабы, які ў той час ужо вярнуўся да ўлады, міжвольнымі памагатымі путчыстаў[7].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. The New Mercenaries and the Privatization of Conflict Архівавана 7 студзеня 2016 года. Thomas K. Adams. Parameters, Summer 1999
  2. The vagabond king. New Statesman (2 лютага 2012).
  3. Sierra Leone, 1990–2002. Acig.org.
  4. Executive Outcomes : Against All Odds. Galago.
  5. War dog : fighting other people's wars : the modern mercenary in combat. Casemate.
  6. а б Каминский, 2003, стр. 61-62
  7. а б в г Ольга Томашевская. Возвращение из африканского плена Архівавана 13 верасня 2019. // «Белорусская деловая газета», 6 августа 1998 года
  8. а б в г д е ё ж Сьерра-Леоне-96 воздушная атака русских наёмников
  9. а б в г Эл Дж. Вентер. Наёмники против анархистов // Солдат удачи : журнал. — № 3 — 1996.
  10. Каминский, 2003, стр. 65
  11. а б в Владимир Воронов, Павел Мороз. Слуги смерти: Русские наёмники в Африке // Собеседник : газета. — 28 мая 2001.
  12. Каминский, 2003, стр. 63
  13. Дикие гуси летят из СССР
  14. а б в г Сяргей Расолька. Афрыканская эпапея беларускіх верталётчыкаў // Звязда : газета. — 28 жніўня 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]