Дзень
Дзень — адна з адзінак вымярэння часу. За прамежак часу роўны аднаму дню лічыцца або перыяд ад аднаго ўзыходу Сонца да наступнага (званы таксама суткі), або толькі светлая частка гэтага перыяду: ад узыходу да захаду.
Згодна міжнароднай сістэме адзінак дзень дзеліцца на 24 гадзіны, што ёсць роўным 1440 хвілінам ці 86400 секундам. Дні групуюцца: па 7, ствараючы тыдзень, прыкладна па 30 (прыкладна 4 тыдні), ствараючы месяц, па 365 (ці 366), ствараючы год.
Пачатак і канец сутак можа быць розным у залежнасці ад сферы ўжывання. Астранамічныя ці каляндарныя суткі пачынаюцца ў 00:00 аднаго дня і цягнуцца да 00:00 наступнага. Гасцінічныя суткі (адзінка вымярэння працягласці пражывання ў гасцініцы, для падліку памеру аплаты паслуг) пачынаюцца і канчаюцца адпаведна ў 12:00.
| Суткі | |
|---|---|
| Час сутак | Золак–Світанак–Узыход • Раніца • Поўдзень • Дзень • Вечар • Захад–Змярканне • Ноч • Поўнач |
| Віды сутачнага часу | Сонечныя суткі: 24 гадзіны • Зорныя суткі: 23 гадзіны 56 хвілін 4 секунды |
| Звязаныя артыкулы | Час • Рэжымны час • Тэрмінатар • Палярны дзень • Палярная ноч • Даўгата дня |
