Сонцастаянне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Даты і час сонцастаянняў і раўнадзенстваў па UTC
год Раўнадзенства
Сакавік
Сонцастаянне
Чэрвень
Раўнадзенства
Верасень
Сонцастаянне
Снежань
дзень час дзень час дзень час дзень час
2002 20 19:16 21 13:24 23 04:55 22 01:14
2003 21 01:00 21 19:10 23 10:47 22 07:04
2004 20 06:49 21 00:57 22 16:30 21 12:42
2005 20 12:33 21 06:46 22 22:23 21 18:35
2006 20 18:26 21 12:26 23 04:03 22 00:22
2007 21 00:07 21 18:06 23 09:51 22 06:08
2008 20 05:48 20 23:59 22 15:44 21 12:04
2009 20 11:44 21 05:45 22 21:18 21 17:47
2010 20 17:32 21 11:28 23 03:09 21 23:38
2011 20 23:21 21 17:16 23 09:04 22 05:30
2012 20 05:14 20 23:09 22 14:49 21 11:12
2013 20 11:02 21 05:04 22 20:44 21 17:11
2014 20 16:57 21 10:51 23 02:29 21 23:03
2015 20 22:45 21 16:38 23 08:20 22 04:48
2016 20 04:30 20 22:34 22 14:21 21 10:44
2017 20 10:28 21 04:24 22 20:02 21 16:28

Сонцастаяннеастранамічная з'ява, якая ўяўляе сабой момант перасячэння цэнтрам Сонца кропак экліптыкі, найбольш аддаленых ад экватара нябеснай сферы (кропак сонцастаяння).

Астранамічнае апісанне з'явы[правіць | правіць зыходнік]

Адрозніваюць летняе і зімовае сонцастаянне. Пры гэтым на паверхні планеты назіраецца самы доўгі ці самы кароткі светлавы дзень. У паўночным паўшар'і Землі зімовае сонцастаянне паходзіць 21 ці 22 снежня, і тады (паўднёвей паўночнага палярнага круга) назіраецца самы кароткі дзень (і самая доўгая ноч), а летняе — 20, 21 ці 22 чэрвеня па UTC, і тады (паўднёвей паўночнага палярнага круга) назіраецца самы доўгі дзень (і самая кароткая ноч). У паўднёвым паўшар'і на азначаныя даты прыпадаюць, адпаведна, летняе і зімовае сонцастаянні.

У сярэдніх шыротах на працягу астранамічнай зімы і вясны Сонца штодня апоўдні (дакладней, у сапраўдны поўдзень) паднімаецца ўсё вышэй над гарызонтам, а ў дзень летняга сонцастаяння «спыняецца» і змяняе свой рух на зваротны. Затым яно кожны дзень апоўдні апускаецца ўсё ніжэй, і, урэшце, у момант зімовага сонцастаяння, ізноў «спыняецца», змяняе свой рух на зваротны і пачынае падымацца.

З прычыны высакоснага зруху даты сонцастаяння ў розныя гады могуць адрознівацца на 1—2 дні. У астраноміі момант зімовага сонцастаяння прымаецца за пачатак зімы, а момант летняга сонцастаяння — за пачатак лета. Астранамічная даўгата сонца ў гэтыя моманты, адпаведна, 90° і 270°.

На працягу некалькіх дзён да і пасля моманту сонцастаяння Сонца амаль не змяняе схілення, яго паўдзённыя вышыні ў небе амаль нязменныя (вышыня на працягу года змяняецца па графіку, блізкаму да сінусоіды); адсюль і паходзіць сама назва сонцастаяння. З назіранняў вышынь Сонца ў перыяд абодвух чонцастаянняў можа быць вызначаны нахіл плоскасці экліптыкі да плоскасці нябеснага экватара.

Гістарычныя падзеі, якія адбыліся ў летняе сонцастаянне[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычныя падзеі, якія адбыліся ў зімовае сонцастаянне[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш важныя:

Новы час[правіць | правіць зыходнік]

XX стагоддзе[правіць | правіць зыходнік]

XXI стагоддзе[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Commons