Дзмітрый Канстанцінавіч
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Дзмітрый Канстанцінавіч (1 (13) чэрвеня 1860, Стрэльна, каля Санкт-Пецярбурга — 28 студзеня 1919, Петраград) — вялікі князь, Яго Імператарская Высокасць, 3-ці сын вялікага князя Канстанціна Мікалаевіча, унук Мікалая I.
Шэф 16-га грэнадзерскага Мінгрэльскага свайго імя палка, флігель-ад'ютант Яго Імператарскай Вялікасці. На службе быў ў лейб-гвардыі конным палку да 1893, калі, у чыне палкоўніка, прызначаны камандуючым лейб-гвардыі конна-грэнадзерскім палком. Кавалер ордэна Св. Уладзіміра 4 ст.; зоркі ордэна Св. Андрэя Першазваннага.
Вялікі князь не змог прыняць удзел ў вайне з Германіяй з-за блізарукасці, якая да 1914 г. перайшла ў амаль поўную слепату.
Пасля рэвалюцыі арыштаваны і расстраляны.
Спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзмітрый Канстанцінавіч
| Гэта пачатак артыкула пра манарха, дынастыю або яе прадстаўніка. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
