Вялікі князь

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Вялікі князь, найвышэйшы княскі тытул. Належаў князям найбуйнейшых феадальных княстваў, у склад якіх уваходзілі васальныя ўдзельныя княствы.

Змест

[правіць] Гісторыя

[правіць] Русь

На Русі вялікімі князямі былі князі кіеўскія, уладзіміра-суздальскія, маскоўскія, цвярскія, разанскія, галіцка-валынскія, смаленскія і інш., з цягам часу тытулы вялікіх князёў захаваліся толькі ў Маскоўскім і Літоўскім княствах.

[правіць] Маскоўскае княства

У Маскоўскім княстве тытул вялікага князя ўвайшоў у царскі тытул (1547), потым у імператарскі (1721). Таксама ў Расійскай імперыі вялікімі князямі называліся члены імператарскай сям'і.

[правіць] Вялікае княства Літоўскае

У ВКЛ тытул вялікага князя ўвайшоў у тытул караля Рэчы Паспалітай (1569). Вялікі князь з'яўляўся кіраўніком дзяржавы, яму былі падначалены князі і магнаты, якія кіравалі асобнымі княствамі, землямі, вотчынамі. Выбіраўся феадаламі, звычайна з сыноў ці блізкай радні папярэдняга вялікага князя. Меў шырокія паўнамоцтвы, яму належыла заканадаўчая ініцыятыва. Прывілей 1447 і Прывілей 1492 юрыдычна абмежавалі ўладу вялікага князя. Паводле іх ён не меў права самастойна вырашаць найбольш важныя пытанні знешняй палітыкі. Абмежаванне ўлады прадугледжвалася заканадаўствам ВКЛ у форме клятвы і абяцання вялікага князя захоўваць пэўныя правы і прывілеі, а таксама ў форме прамой забароны. Пасля люблінскай уніі вялікі князь адначасова быў каралём Польшчы, стаяў на чале саюзнай дзяржавы — Рэчы Паспалітай.

[правіць] Гл. таксама

[правіць] Links

Commons
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах