Дзмітрый Малахавіч Цырубін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Малахавіч Цырубін
Дата нараджэння 15 мая 1916(1916-05-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 сакавіка 1996(1996-03-06) (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў Бранятанкавыя войскі
Гады службы 19371956
Званне
Палкоўнік
Палкоўнік
Часць 15-я гвардзейская танкавая брыгада
Пасада камандзір танкавага батальёна
Бітвы/войны Савецка-фінская вайна (1939-1940)
Вызваленчы паход савецкіх войскаў у Бесарабію (1940)
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Медаль «За баявыя заслугі»

Дзмітрый Малахавіч Цырубін (2(15).5.1916, вёска Цітаўка, Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць — 6 сакавіка 1996) — Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З сялян. Скончыў 8 класаў, Магілёўскую саўпартшколу (1935), Вышэйшыя афіцэрскія бранятанкавыя курсы (1942), працаваў рахункаводам-касірам у саўгасе. У Чырвонай Арміі з 1937 года. Удзельнік савецка-фінскай вайны, вызваленчага паходу ў Бесарабію ў 1940 годзе. У 1941 г. скончыў Ваенна-палітычнае вучылішча ў Адэсе.

У Айчынную вайну на фронце з 1941 года, гвардыі маёр — камандзір танкавага батальёна 15 гв.танкавай Рэчыцкай Чырванасцяжнай ордэна Суворава брыгады. Удзельнік Бабруйскай і Мінскай аперацый 1944 года, вызвалення Польшчы. Вызначыўся ў баі за плацдарм на р. Нараў у верасні 1944 года. Танкавы батальён пад камандаваннем Цырубіна Д. М. адзін з першых фарсіраваў раку, 5.9.1944 года на плацдарме адбіў контратаку і, прыследуючы праціўніка, знішчыў 4 танкі і да 120 аўтаматчыкаў. Цырубін асабіста знішчыў 2 процітанкавых гарматы.

З 1956 года палкоўнік Цырубін у запасе.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]