Дзмітрый Фёдаравіч Грэчушкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Фёдаравіч Грэчушкін
Дмитрий Фёдорович Гречушкин
Дата нараджэння 10 красавіка 1921(1921-04-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 верасня 1943(1943-09-30) (22 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў кавалерыя
Гады службы 19401943
Званне
Лейтэнант
Лейтэнант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзмітрый Фёдаравіч Грэчушкін (19211943) — лейтэнант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзмітрый Грэчушкін нарадзіўся 10 красавіка 1921 года ў вёсцы Талкаеўка (цяпер — Сарачынскі раён Арэнбургскай вобласці) у сям’і селяніна. Скончыў тэхнікум сувязі ў Ташкенце. У 1940 годзе Грэчушкін быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1942 годзе ён скончыў Тамбоўскае кавалерыйскаее вучылішча. З красавіка 1943 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У званні гвардыі лейтэнанта Дзмітрый Грэчушкін камандаваў узводам супрацьтанкавых стрэльбаў 4-га эскадрону 60-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 16-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі 7-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро[1].

27 верасня 1943 года Грэчушкін пераправіўся праз Дняпро у раёне вёскі Ніўкі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР. Яго ўзвод адразу ж падвергнуўся нападу варожых танкавых падраздзяленняў і, адбіваючы гэтую атаку, знішчыў некалькі танкаў, чым забяспечыў паспяховую пераправу іншых падраздзяленняў палка. 30 верасня 1943 года ў ходзе бою за вёску Галкі таго ж раёна Грачушкін асабіста падпаліў 5 нямецкіх танкаў, але і сам загінуў у тым баі. Пахаваны ў пасёлку Камарын[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявога задання камандавання ў барацьбе з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі лейтэнант Дзмітрый Грачушкін пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза[2]. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна і Айчыннай вайны 1-й ступені[1].

У гонар Грэчушкіна названыя тэхнікум сувязі і вуліца ў Ташкенце, вуліца ў Камарыне[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Ахмадиев Т. Х. Башкирская гвардейская кавалерийская. Уфа, 1999.
  • Березняк Н. Г. Герои Советского Союза — узбекистанцы. Ташкент 1984.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд. доп. и испр. Минск, 1984.
  • Слава башкирских конников. Уфа: Китап, 2005.