Дзікая прырода Тасманіі
| Дзікая прырода Тасманіі* | |
|---|---|
| Tasmanian Wilderness** | |
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
|
|
|
| Гара Крэйдл
|
|
| Краіна | |
| Тып | Змешаны |
| Крытэры | iii, iv, vi, vii, viii, ix, x |
| Спасылка | 181 |
| Рэгіён*** | Азіяцка-Ціхаакіянскі |
| Гісторыя ўключэння | |
| Уключэнне | 1982 (6 сесія) |
| Пашырэнні | 1989 |
| * Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
|
Дзікая прырода Тасманіі (англ.: Tasmanian Wilderness) — аб'ект Сусветнага спадчыны ЮНЕСКА. Уключае шэраг тэрыторый у Тасманіі, Аўстралія.
Дзікая прырода Тасманіі як аб'ект Сусветнай спадчыны ахоплівае 13800 км2 ці прыблізна 20% плошчы Тасманіі. У гэтым рэгіёне захаваліся апошнія на Зямлі дажджавыя лясы ўмеранага пояса. Археалагічныя раскопкі паказваюць, што пячоры ў тоўшчы вапняка выкарыстоўваліся старажытнымі людзьмі больш за 20.000 гадоў таму.
Тасманія багатая ўнікальнай фаунай, з 32 відаў ахоўных ў Тасманіі жывёл 27 насяляюць у арэале Дзікай прыроды Тасманіі. Адным з вядомых відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, з'яўляецца тасманійскі д'ябал. З больш як 150 відаў птушак вылучаецца рэдкі від роду разелы - зялёная разела.
Наступныя нацыянальныя паркі ўваходзяць у склад аб'екта Сусветнай спадчыны Дзікая прырода Тасманіі:
- Гара Крэйдл і возера Сент-Клэр (англ.: Cradle Mountain-Lake St Clair National Park)
- Франклін Гордан (англ.: Franklin-Gordon Wild Rivers National Park)
- Горы Хартц (англ.: Hartz Mountains National Park)
- Карставыя пячоры Моўл-Крык (англ.: Mole Creek Karst National Park)
- Паўднёва-Заходні (англ.: Southwest National Park)
- Сцены Ерусаліма (англ.: Walls of Jerusalem National Park)
- Цэнтральнае плато (англ.: Central Plateau Conservation and Protected Areas)
- Запаведнік глотка д'ябла (англ.: Devils Gullet State Reserve)
- Паўднёва-ўсходні востраў буравесніка (англ.: South East Mutton Bird Islet)