Дзімамеркі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Дзімамеркі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1512 год
Насельніцтва
  • 132 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2347
Паштовыя індэксы
247107
Аўтамабільны код
3
СААТА
3230824011
Дзімамеркі на карце Беларусі ±
Дзімамеркі (Беларусь)
Дзімамеркі
Дзімамеркі (Гомельская вобласць)
Дзімамеркі

Дзіма́меркі[1] (трансліт.: Dzimamierki, руск.: Димамерки) — вёска ў Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ручаёўскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У пісьмовых крыніцах паселішча, відавочна, упершыню згаданае ў акце абмежавання Брагінскай воласці 1512 года, праведзенага згодна з указам караля Жыгімонта Старога дзеля чалабітнай князя Міхаіла Васілевіча Збаражскага (Вішнявецкага), які жадаў атрымаць яе «на вечнасць»: «…з таго балота ў Кабылі Брод, з таго брода ў Пясочню рэчку, тою рэчкаю ўздоўж папалам у сяло Брагінскае Дамамірку, каторая рэчка пайшла тапіламі і балотам у рэчку Чэрэтынскую ў Гнілушу…»[2]. У 1574 годзе пры раздзеле Брагінскага маёнтку паміж яго ўнукамі Аляксандрам Аляксандравічам і Міхаілам Аляксандравічам Вішнявецкімі «Село Домамирка з людми и з их вшелякою повинностю и даню, з дубровами, чертежами, лесами, полми, сеножатми» дасталося князю Міхаілу[3]. У «Тарыфе падымнага падатку Оўруцкага павета 1734 года» Дамамірка — у палове Брагінскіх добраў, якую дагэтуль шмат гадоў трымаў у заставе дорпацкі падкаморы Аляксандр Антоні Бандынелі[4]. З 1754 года Брагінскі маёнтак (у тым ліку вёска Дамамерка) стаў уласнасцю паноў Ракіцкіх.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) — у складзе Рэчыцкага павета Чарнігаўскага намесніцтва (губерні), з 1797 года — Мінскай губерні Расійскай імперыі. Паводле «Камерального описания… Речицкой округи» 1796 года, вёскай супольна валодалі графы Людвік і Алойзы Ракіцкія[5]. На 1834 года 32 двары. У 1850 годзе 36 двароў, 249 жыхароў.

У паслярэформенны час паселішча належала да Ручаёўскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У 1879 годзе Дамамеркі пазначаныя як сяло ў Ручаёўскім царкоўным прыходзе. Згодна з перапісам 1897 года 80 двароў, 601 жыхар; праваслаўная капліца, карчма.

У 1926—1927 гадах цэнтр Дзімамерыцкага сельсавета. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная Ніва», працавалі млыны і кузня. Паводле перапісу 1959 года ў вёсцы з насельніцтвам 301 чалавек месціліся цэнтр калгаса «Камуніст», пачатковая школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, крама, аддзел сувязі, дзіцячы садок.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Дама́меркі
  2. НГАБ у Мінску. Ф. 1728. Воп. 1. Спр. 19. А. 1050
  3. http://www.belniidad.by/sites/default/files/bash/bash01_2000.pdf Архівавана 5 чэрвеня 2020. Беларускі археаграфічны штогоднік. Выпуск 1. — Мінск, 2000. С. 191
  4. Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. — Біла Церква, 2015. С. 283—285
  5. Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 71

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.2, кн.2. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2005. 520с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0330-6 ISBN 985-11-0302-0
  • Бельскі С. В. З гісторыі ўладароў і маёнткаў Брагіншчыны XVI—XVIII стст. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]