Жыгімонт I Стары

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Жыгімонт Стары. Малюнак Яна Матэйкі

Жыгімонт «Стары» (1 студзеня 1467 — 1 красавіка 1548) — вялікі князь літоўскі і кароль польскі (15061548). Пяты сын Казіміра Ягелончыка, унук Ягайлы.

Нарадзіўся ў Казяніцы Радамскага павета Каралеўства Польскага. Атрымаў добрую адукацыю, валодаў некалькімі мовамі. Атрымаў ад старэйшага брата, караля Чэхіі і Венгрыі Уладзіслава II, Глогаўскае і Апольскае княствы ў Сілезіі. У 1504 прызначаны каралеўскім намеснікам Сілезіі, пазней і Лужыцы. Пасля смерці вялікага князя літоўскага Аляксандра абраны панамі-радай 20 кастрычніка 1506 на велікакняжацкі сталец. 8 снежня 1506 негледзячы на апазіцыю сенатараў з Малой Польшчы абраны і на польскі сталец. Мянушку «Стары» атрымаў за тое, што яшчэ пры сваім жыцці дамогся каранавання ў пераемнікі свайго 10-гадовага сына Жыгімонта II Аўгуста.

Унутраная палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Імкнуўся ўмацаваць дзяржаву, але ваенныя і фінансавыя рэформы, спробы вяртання каралеўскіх і вялікакняжацкіх маёнткаў захопленых магнатамі, не мелі значнага поспеху. У 1537 супраць Жыгімонта Старога і магнатаў узняўся феадальны мяцеж польскай сярэдняй шляхты — г.зв. Курыная вайна. Баярства ВКЛ дамаглося роўных правоў для ўсяго вышэйшага стану, быў уведзены адзіны кодэкс законаў для дзяржавы — Статут Вялікага Княства Літоўскага (1529). Для адбіцця нападаў крымскіх татараў на Украіне была створана памежная варта з мясцовых жыхароў — казакі. Падчас Жыгімонта Старога ў Польшчы і ВКЛ распаўсюдзілася Рэфармацыя розных плыняў, што садзейнічала далейшаму ўздыму гуманізму і адукацыі.

Знешняя палітыка[правіць | правіць зыходнік]

У 1531 барацьбе за Пакуцце атрымаў перамогу над малдаўскім гаспадаром Пятром Рарэшам. Праводзячы антыгабсбургскую палітыку заключыў у 1524 саюз з Францыяй і ў 1533 з Асманскай імперыяй. Быў вымушаны весці абарончыя войны супраць Маскоўскай дзяржавай (1507-1508, 1512-1522, 1534-1537) у выніку якіх быў страчаны Смаленск.

Падчас перамогі Рэфармацыі ў Прусіі Жыгімонт Стары згадзіўся на разцэркаўленне маёмасці, ў прыватнасці зямель, (секулярызацыю) Тэўтонскага ордэна і ўтварэнне на яго тэрыторыі васальнага ў адносінах да Каралеўства Польскага Прускага герцагства на чале з Альбрэхтам Гагенцолернам — сваім пляменнікам. Пры Жыгімонту Старым, пасля загадкавай смерці апошніх мазавецкіх князёў, у 15261529 гг. з Польшчай было ўз'яднанае Мазавецкае княства.

Другая жонка, з 1518, Жыгімонта Старога — Бона Сфорца, адыгрывала пры ім значную ролю ў палітычным жыцці дзяржавы, намагалася забяспечыць стальцы Польшчы і ВКЛ свайму сыну Жыгімонту Аўгусту, у 1529 было праведзена яго намінальнае абранне другім вялікім князем літоўскім.

Мецэнат[правіць | правіць зыходнік]

Жыгімонт вядомы як мецэнат. Ён меў значную бібліятэку, запрашаў да свайго двара вядомых скульптараў, архітэктараў, жывапіцаў. Яго подпісам пазначаны дзве ахоўныя граматы для ўсходнеславянскага першадрукара Францыска Скарыны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мысліцелі і асветнікі Беларусі: энцыкл. давед. — Мн., 1995. — С. 75.
  • Беларусь: энцыкл. давед. — Мн., 1995. — С. 311.
  • Беларуская ССР: карот. энцыкл. Т. 5. — Мн., 1981. — С. 227.
  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 6. — Мн., 1998. — С. 460—461.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons