Доктар Хто

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Доктар Хто
англ.: Doctor Who
Жанр навуковая фантастыка на тэлебачанні[d], action television series[d], adventure television series[d], time-travel television program[d], драматычны тэлесерыял[d] і time-travel fiction[d]
Стваральнік Donald Wilson[d], C. E. Webber[d] і Sydney Newman[d]
У ролях
Кампазітар
Краіна
Мова брытанскі варыянт англійскай мовы[d]
Колькасць сезонаў 36
Колькасць серый 862[1] (спіс эпізодаў[d] і спіс эпізодаў[d])
Вытворчасць
Выканаўчы прадзюсар Steven Moffat[d], Chris Chibnall[d] і Russell T Davies[d]
Студыя BBC
Трансляцыя
Тэлеканал BBC One
На экранах 23 лістапада 1963[2][3]
Спасылкі
doctorwho.tv (англ.)
bbc.co.uk/doctorw… (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«До́ктар Хто» (англ.: Doctor Who) ― брытанскі навукова-фантастычны тэлесерыял BBC, які ідзе з перапынкамі з 1963 года. Серыял расказвае аб іншапланетным падарожніку ў часе, вядомым як Доктар. Разам са сваімі спадарожнікамі ён падарожнічае ў часе і прасторы як для выратавання цэлых цывілізацый ці асобных людзей, так і для ўласнага задавальнення.

«Доктар Хто» — самы працяглы навукова-фантастычны серыял усіх часоў і важная частка брытанскай поп-культуры.[4]

Арыгінальны серыял ішоў з 1963 па 1989 год. У 1996 годзе выйшаў тэлевізійны фільм «Доктар Хто», які павінен быў стаць пілотнай серыяй серыяла-прадаўжэння, але дрэнныя рэйтынгі ў Амерыцы сарвалі гэты план. Серыял быў паспяхова адноўлены ў 2005 годзе, пры гэтым нумарацыя сезонаў пачалася нанава. Акрамя таго, існуюць пяць серыялаў-адгалінаванняў: «Торчвуд», «Прыгоды Сары Джэйн», «K-9 і кампанія» (толькі пілотная серыя), аўстралійскі «K-9» і «Клас».

Серыял быў занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса як самы працяглы навукова-фантастычны тэлесерыял у свеце[5], а таксама як «самы паспяховы» навукова-фантастычны серыял усіх часоў.[6]

Зноскі

  1. https://en.wikipedia.org/wiki/List_of_Doctor_Who_episodes_(2005%E2%80%93present)
  2. а б fernsehserien.de Праверана 7 чэрвеня 2020.
  3. а б Doctor Who Day | Holiday Smart Праверана 23 лістапада 2022.
  4. ICONS. A Portrait of England. Архівавана з першакрыніцы 3 November 2007. Праверана 10 November 2007.
  5. "Dr Who 'longest-running sci-fi'". BBC News. 28 September 2006. Архівавана з арыгінала 25 May 2012. Праверана 30 September 2006.
  6. Miller, Liz Shannon (26 July 2009). "'Doctor Who' honored by Guinness". Variety. Архівавана з арыгінала 1 August 2009. Праверана 8 February 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]