Докшыцкая сядзіба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сядзіба
Докшыцкая сядзіба
Краіна  Беларусь
Горад Докшыцы
Дата пабудовы 1560 год
Стан страчана

Докшыцкая сядзіба — былая сядзіба ў горадзе Докшыцах Віцебскай вобласці.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Была пабудавана ў 1560 годзе.

Сядзіба ў Докшыцах найбольш старажытная ў Докшыцкім раёне. Апошняй вядомай літаратурнай крыніцай аб сядзібе з’яўляецца інвентар за 1854 год.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Яна мела выгляд невялікага драўлянага аднапавярховага палаца з чатырохсхільным дахам. Яго парадны фасад упрыгожваў чатырохкалонны порцік з незвычайным па форме паўкруглым франтонам, а вуглы — пілястры. З правага боку параднага партэра з традыцыйным кругам стаяла таксама невялікая двухпавярховая афіцына, за якой месціліся іншыя службовыя і гаспадарчыя пабудовы. Тут быў двор з чэляддзю нявольнай, існавала праваслаўная царква.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сядзіба ў Докшыцах // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 674.
  • Лёс маёнтка Докшыцы Архівавана 29 кастрычніка 2020.