Дом па Ленінскай вуліцы, 13 (Магілёў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом па Ленінскай вуліцы, 13
53°53′45″ пн. ш. 30°20′02″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Магілёў
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001шыфр 513Е000001
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом па Ленінскай вуліцы, 13 — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва. Помнік жылой архітэктуры класіцызму[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны ў сярэдзіне 19 ст. з цэглы як жылы дом архірэйскага двара. У савецкі час выкарыстоўваўся як жылы[1].

У маі 1999 г. Магілёўскі гарвыканкам выдзеліў для размяшчэння службовых памяшканняў і выставачнай залы Музея гісторыі Магілёва 1-ы паверх будынка, дзе музей прыняў першых наведвальнікаў. Спачатку дзейнічалі зменныя выстаўкі, 30 лістапада 2005 г. адкрылася экспазіцыя «Магілёў часоў магдэбургскага права, 16 — 18 ст.»[2]. Пасля адбудовы гарадской ратушы ў 2008 годзе музей пераведзены ў яе.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Дваровы фасад
Адпапавярховае крыло

Складаецца з двухпавярховага Г-падобнага ў плане жылога корпуса, які тарцовым фасадам выходзіць на вул. Ленінскую, і далучанага да яго з боку двара адпапавярховага драўлянага[удакладніць] крыла. Сцены мураванага корпуса гладкія, члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, падзелены міжпаверхавым карнізным паяском і завершаны тонкапрафіляваным карнізам. На першым наверсе размяшчаліся крамы, на другім — жылыя пакоі, у драўляным крыле — гаспадарчыя памяшканні і склады. Унутраная планіроўка часткова зменена[1].

Зноскі

  1. а б в Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
  2. Музеі Беларусі Музеи Беларуси / [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа, М. Г. Нікіцін]. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2008. — 559 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]