Доналд Слейтан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дональд Слейтан
англ.: Donald Kent Slayton
Партрэт
Экспедыцыі:

{{{місіі}}}

Дата нараджэння:

1.3.1924

Месца нараджэння:

горад Спарта,
штат Вісконсін

Дата смерці:

13.6.1993

Месца смерці:

штат Тэхас

Узнагароды:
Медаль за выдатную службу, НАСА

Доналд Слейтан (анг.Donald Kent "Deke" Slayton; 1 сакавіка 1924, Спарта, штат Вісконсін - 13 чэрвеня 1993, League City, штат Тэхас) — амерыканскі астранаўт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У дзень свайго васямнаццацігоддзя, 1 сакавіка 1942 года, Доналд Слейтан паступіў на службу ў ваенна-паветраныя сілы ЗША і пачаў навучацца лётнай справе. У красавіку 1943 года Слейтан атрымаў званне пілота і быў накіраваны на фронт у Еўропу. З 1943 па 1944 гады Слейтан ўдзельнічаў у баявых дзеяннях у якасці пілота бамбардзіроўшчыка У-25. У сярэдзіне 1944 Слейтан вярнуўся ў Амерыку і працягнуў службу ў якасці пілота-інструктара. У красавіку 1945 года Слейтан зноў адправіўся на фронт, на востраў Акінава, дзе ўдзельнічаў у баявых дзеяннях супраць Японіі. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны Слейтон працягнуў службу ў якасці пілота-інструктара. У 1946 годзе Слейтан пакінуў ваенную службу і паступіў у Мінесоцкі ўніверсітэт (University of Minnesota). У 1949 годзе Слейтон атрымаў ступень бакалаўра ў аэранаўтыцы і быў прыняты на працу ў карпарацыю «Боінг» у Сіэтле. У 1951 годзе Дональд Слейтон паступіў на службу ў паветраныя сілы Нацыянальнай гвардыі штата Мінесота. Некаторы час Слейтан праходзіў службу ў Германіі, у горадзе Бітбург. 15 мая 1955 года Слейтан ажаніўся на Мэрджары Лані. У чэрвені 1955 Слейтан вярнуўся ў ЗША і пачаў службу на Ваенна-паветранай базе Эдвардс ў Каліфорніі. З студзеня 1956 па красавік 1959 г. Слейтан служыў у якасці лётчыка-выпрабавальшчыка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.