Доўгае (возера, Віцебскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Доўгае
Морфаметрыя
Даўжыня 0,85 км
Шырыня 0,12 км
Плошча 0,12 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,85 км
Басейн
Плошча вадазбору 3,95 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Доўгае (Беларусь)
Доўгае
Доўгае
Доўгае (Віцебская вобласць)
Доўгае
Доўгае
Map

До́ўгаевозера ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Лучоса, за 20 км на поўдзень ад Віцебска, каля вёскі Зазыбы 1-я (Зазыбы-Любашкоўскія).

Плошча паверхні возера 0,12 км2. Даўжыня 0,85 км, найбольшая шырыня 0,12 км, даўжыня берагавой лініі 1,85 км. Плошча вадазбору 3,95 км².
Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 10 м, у паўднёвай частцы да 4 м, спадзістыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі высокія, на поўначы возера зліваюцца са схіламі катлавіны.
Злучана ручаём з Дыманоўскім возерам, на паўночным захадзе выцякае ручай у Лучосу.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Витебск: План города. Витебский район: Карта / Редактор: В. А. Змачинская. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — 4 611 экз. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 32. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]