Драч

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Corncrake.jpg

ДРАЧ, дзярка́ч (лац.: Crex crex) — птушка сямейства пастушковых атраду жураўлепадобных.

Пашыраны па ўсёй Еўропе, Заходняй Азіі. Жыве на вільготных травяністых лугах, у пасевах сельскагаспадарчых культур, на лясных высечках, агародах. У Беларусі звычайны пералётны від (народныя назвы дзяргач, дзяргун). Актыўны пераважна ўначы. Даўжыня цела 18 – 27 см, маса 100-200 г. Афарбоўка светла-рыжая з цёмнымі стракацінамі. Дзюба кароткая, моцная. Бегае хутка. Вясной самец выдае вельмі рэзкія, моцныя, непрыемныя гукі (адсюль назва). Корміцца насякомымі, смаўжамі, дажджавымі чарвямі, насеннем пустазелля і іншым. Зімуе ў Афрыцы і Міжземнамор'і. Увосені вельмі тлусты.

Аб'ект палявання. Мяса вельмі смачнае, гатуецца падобна да перапёлкі, фазана.

[правіць] Крыніцы