Другі Торунскі мір

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Другі Торунскі мір
The Second Peace of Thorn.jpg
Вокладка дагавора з прывешанымі пячаткамі
Тып дагавора Міжнародны дагавор
Падпісаны
- месца
19 кастрычніка 1466
Торунь
Бакі Den tyske ordens skjold.svg Тэўтонскі ордэн
(Людвіг фон Эрліхсхаўзен)
Alex K Kingdom of Poland3.svg Каралеўства Польскае
(Казімір IV Ягелон)
Месца захоўвання Warszawa, Archiwum Główne Akt Dawnych, Zbiór dokumentów pergaminowych, nr 1143.
Мова лацінская

Другі Торунскі мір — мірны дагавор паміж Тэўтонскім ордэнам і Каралеўствам Польскім, падпісаны 19 кастрычніка 1466 года ў горадзе Торунь (ням.: Торн). Завяршыў Трынаццацігадовую вайну 14541466 гадоў, распачатую паўстаннем Прускай канфедэрацыі[1] супраць улады крыжакоў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Першы аркуш дагавора

Дакумент уяўляе сабой сшытак, які складаецца з 3 пергаментных аркушаў (12 старонак) памерам 456x296 мм. Тэкст на лацінскай мове. Прывешана 55 пячатак. Утрымлівае ўласнаручны роспіс і натарыяльныя знакі папскага легата Рудольфа Рудэсхаймскага, а таксама роспісы публічных натарыусаў: Яна Эвіх дэ Атэндорна і Станіслава Франка Рэдкавіцкага[2].

Умовы[правіць | правіць зыходнік]

Тэўтонскі ордэн пасля 1466

Абодва бакі пагадзіліся на пацверджанне ўмоў міру рымскім Папам Паўлам III і імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі Фрыдрыхам III, але польскі бок настаяў (а тэўтонцы вымушаны былі пагадзіліся), што мір сапраўдны і без такога пацверджання.

Паводле Торунскага міру да Польшчы адышла заходняя частка ўладанняў ордэна — Гданьскае Памор'е, землі Хелмінская і Міхалаўская, Мальбарк, Эльблонг і княства-біскупства Вармія. Пасля гэта частка ўладанняў Ордэна стала звацца польскай ці Каралеўскай Прусіяй. Ордэн, сталіцай якога пасля страты Мальбарка (Марыенбурга) стаў Кёнігсберг, прызнаў сябе васалам польскага караля.

Зноскі

  1. Пруская канфедэрацыя складалася з гарадоў: Гданьска (ням.: Данцыг), Эльблонга (ням.: Эльбінг), Хелмна (ням.: Кульм) і Торуня (ням.: Торн), а таксама прускай арыстакратыі.
  2. Описание договора // Polska.pl (польск.) 

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Weise E., Die Staatsverträge des Deutschen Ordens in Preussen im 15. Jahrhundert, t. 2 (1437—1467), Marburg 1955, nr 403;
  • Grzegorz M., Analiza dyplomatyczno-sfragistyczna dokumentów traktatu toruńskiego 1466 r., Toruń 1970, s. 170—219.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Górski K., Związek Pruski i poddanie się Prus Polsce. Zbiór tekstów źródłowych, Poznań 1949;
  • Górski K., Uwagi o traktacie toruńskim 1466, «Zapiski Historyczne», t. 22, 1956, s. 63-67;
  • Biskup M., Traktat toruński 1466, Bydgoszcz 1966;
  • Hejnosz W., Traktat toruński z 1466 r. i jego prawnopolityczne znaczenie, «Zapiski Historyczne», t. 31, z. 3, 1966, s. 91-108;
  • Biskup M., Trzynastoletnia wojna z Zakonem Krzyżackim 1454—1466, Warszawa 1967;
  • Biskup M., Labuda G., Dzieje Zakonu Krzyżackiego w Prusach, Gdańsk 1986.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]