Другі пачатак тэрмадынамікі
| Тэрмадынаміка, пачаткі: |
|---|
| Нулявы пачатак тэрмадынамікі |
| Першы пачатак тэрмадынамікі |
| Другі пачатак тэрмадынамікі |
| Трэці пачатак тэрмадынамікі |
Другі пачатак тэрмадынамікі, другі закон тэрмадынамікі – палажэнне, якое ўсталёўвае скіраванасць і ўмовы працякання усіх тэрмадынамічных працэсаў.
Змест |
Сутнасць [правіць]
У першым законе тэрмадынамікі сцвярджаецца, што цеплыня можа ператварацца ў работу, а работа ў цеплыню, аднак нічога не гаворыцца пра ўмовы, пры якіх магчымае такое ператварэнне і зусім не асветлена пытанне пра скіраванасць тэрмадынамічнага працэсу.
Напрыклад, калі ёсць два целы, тэмпературы якіх розныя, то першаму закону тэрмадынамікі не супярэчыць пераход цеплыні ад халоднага цела да нагрэтага. У сапраўднасці такая сітуацыя немагчымая без задзейнічання дадатковай работы. Самаадвольнае ператварэнне, відавочна, ніякай дадатковай кампенсацыі не патрабуе. Гэта аснова аднаго з фундаметальных законаў Прыроды – які атрымаў назву другога пачатку тэрмадынамікі.
Фармулёўкі [правіць]
У аснову фармулёвак другога пачатку тэрмадынамікі пакладзены пастулаты, г.зн. палажэнні, якія не патрабуюць доказаў і з’яўляюцца вынікам вопытаў. Найбольш вядомыя фармулёўкі:
Р. Клаўзіус (1822-1888):
• Цеплыня не можа сама сабой пераходзіць ад халоднага цела да гарачага.
У. Томсан (лорд Кельвін) (1824-1907):
• Цеплыню цела немагчыма ператварыць у работу, толькі за кошт ахаладжэння гэтага цела.
В. Оствальд (1853-1932):
• Немагчыма стварыць вечны рухавік другога роду[1].
Л. Больцман (1844-1906):
• Прырода імкнецца ад станаў меньш верагодных да станаў больш верагодных.
С. Карно (1837-1894):
• Для пераводу цеплыні ў работу неабходна наяўнасць, акрамя крыніцы цеплыні, ахаладжальніка болей нізкай тэмпературы, то бок неабходны тэмпературны перепад. (гл. цыкл Карно).
Матэматычная мадэль [правіць]
На практыцы, каб матэматычна разлічваць змены, што адбыліся ў тэрмадынамічным працэсе, ўводзяць панятак энтрапіі, як меры незваротнасці працэсу (гл. асноўны артыкул энтрапія). Тады другі пачатак тэрмадынамікі прымае выгляд:
,
Для цыклаў запіс другога пачатку тэрмадынамікі носіць назву інтэграла Клаўзіуса і мае наступны выгляд:
,
Знак роўнасці ў першай і другой формулах адпавядае зваротным працэсам, знак няроўнасці – незваротным.
Высновы [правіць]
З аналізу другога пачатку тэрмадынамікі паўстаюць наступныя высновы:
- Самаадвольныя (натуральныя) працэсы незваротныя.
- Энергія ізаляванай сістэмы дэградуе (пераходзіць са стану з высокім патэнцыялам да стану з нізкім патэнцыялам энергавыкарыстання).
- Энтрапія ізаляванай сістэмы імкнецца да максімума.
Апошняе выказванне ляжыць у аснове тэорыі аб цеплавой смерці Сусвету.
Тэорыя аб цеплавой смерці Сусвету [правіць]
- Гл. асноўны артыкул Цеплавая смерць Сусвету
Упершыню выснову аб цеплавой смерці Сусвету выказаў яшчэ ў 1852 годзе У. Томпсан (Кельвін). Згодна гэтай тэорыі, якая базуецца на другім законе тэрмадынамікі энтрапія Сусвету імкнецца да стану з максімумам (як і энтрапія любой ізаляванай сістэмы). На практыцы гэта значыць, што ўсе віды сусветнай энергіі перайдуць у энергію цеплавога руху, якая раўнамерна будзе размеркавана па ўсім Сусвеце, пасля гэтага абсалютна ўсе тэрмадынамічные працэсы павінны быць скончаныя. Такі стан адпавядаў бы цеплавой смерці Сусвету.
Гл. таксама [правіць]
Зноскі
- ↑ Вечным рухавіком другога роду называюць машыну, якая б была здольная, быўшы аднойчы запушчанай, ператвараць у работу ўсю падведзеную да яе цеплыню, то бок маць каэфіцыент карыснага дзеяння ў 100 адсоткаў
Літаратура [правіць]
- Бурдаков В. П. Термодинамика — Москва: Дрофа, 2009., ч.1., 479 с.
- Жилко В. В., Лавриненко А. В., Маркович Л. Г. Физика — Минск: Народная асвета, 2002, 382 с.
,
,