Дэвід Лэйн

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Дэ́від Лэйн (англ.: David Lane; 2 лістапада 193828 траўня 2007) — лідар і стваральнік арганізацыі амерыканскіх неанацыстаў.

Дэвід Лэйн нарадзіўся ў 1938 годзе. Быў чальцом амэрыканскага Ку-клукс-клана. З'яўляецца адным з заснавальнікаў арганізацыі Боба Мэцьюза «The Order». Чальцы «The Order» абвінавачваюцца ў выкраданні грошай, забойствах, падрывах бомбаў, вырабе фальшывых банкнотаў, арганізацыі ваенізаваных лагераў з мэтаю звяржэння урада ЗША.

Лэйн быў прысуджаны да 190 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў арганізацыі забойства радыёвядучага Алана Берга ў 1984 годзе. Сваё дачыненне да забойства адмаўляў. Пакаранне адбываў у федэральнай турме ADX Florence ва Фларэнцыі, штат Каларада.

З'яўляецца аўтарам папулярнага ў асяроддзі неанацыстаў лозунга «14 словаў»: «We must secure the existence of our people and a future for White children» («Мы павінны захаваць існаванне Нашага народа і будучыню для Белых дзяцей»). Знаходзячыся ў заключэнні, пісаў кнігі з вобласці «теорыі змовы». Прапаведаваў «ватанізм» (Wotanism).

Памёр 28 траўня 2007 ва сне вечарам у турме ў Індыяне.

[правіць] Спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах