Евангелічная царква чэшскіх братоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Касцёл Святога Збавіцеля ў Празе

Евангелічная царква чэшскіх братоў (чэшск.: Českobratrská církev evangelická) — найбуйнейшая кальвінісцка-лютэранская абшчына Чэхіі. Юрыдычна зарэгістравана ў 1918 годзе, пасля распаду Аўстра-Венгрыі, аднак чэшская Рэфармацыя вядзе сваю гісторыю з часоў Яна Гуса.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Як і ў іншых славянскіх народаў, гісторыя хрысціянства ў Чэхіі пачынаецца з пропаведзі святых Кірыла і Мяфодзія. У XV стагоддзі Чэхія стала радзімай перад-Рэфармацыі, якая ўлілася ў агульны паток еўрапейскай Рэфармацыі XVI стагоддзя. У 1588 годзе чэшскія браты пераклалі Біблію на чэшскую мову. Моцны ўдар па чэшскім пратэстантызме быў нанесены ў гады Трыццацігадовай вайны. Калі ў XVIII стагоддзі пратэстанцтва было легалізавана, у яго засталася невялікая колькасць прыхільнікаў.

Пасля абвяшчэння незалежнай Чэхаславацкай рэспублікі ў 1918 годзе гэтыя плыні заключылі унію, што паклала пачатак Евангельскую царкву чэшскіх братоў. Акрамя аўгсбургскай і гельвецкай традыцый, новы саюз выкарыстоўваў таксама традыцыі чэшскай Рэфармацыі, гусіцкага руху, ультракўістаў і чэшскіх братоў.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Царква мае сходы на трох узроўнях:

  • парафіяльны сход
  • сеньяратны сход
  • усеагульны сход

Царква падзеленая на 14 сеньяратаў: Пражскі, Подэбрадскі, Паўднёвачэшскі, Заходнечэшскі, Усцецкі, Ліберацкі, Кралёўградскі, Хрудзімскі, Поліцкі, Горацкі, Брненскі, Усходнемараўскі, Мараўскасілезскі і Охранаўскі.

З'яўляецца членам Сусветнага савета цэркваў, Канферэнцыі еўрапейскіх цэркваў, Сусветнай лютэранскай федэрацыі, Сусветнага альянсу рэфармаваных цэркваў і Супольнасці евангельскіх цэркваў Еўропы.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.