Аўстра-Венгрыя
|
|||||
Аўстра-Венгрыя (1914) |
|||||
| Афіцыйныя мовы | нямецкая мова венгерская мова |
||||
| Сталіцы | Вена Будапешт |
||||
| Гімн | Гімн Аўстра-Венгрыі | ||||
| Манархі | 1867—1916 Франц I 1916—1918 Карл I |
||||
| Насельніцтва | 52 749 900 (1914) | ||||
| Тэрыторыя | 676,615 тыс. км² (1910) | ||||
| Заснавана | 15 сакавіка 1867 | ||||
| Ліквідавана | 31 кастрычніка 1918 | ||||
| Валюта | 1867—1892 Гульдэн 1892—1918 Крона |
||||
Аўстра-Венгрыя (ням.: Osterreich-Ungarn, афіцыйна з 14 лістапада 1868 - ням.: Die im Reichsrat vertretenen Konigreiche und Lander und die Lander der heiligen ungarischen Stephanskrone (Каралеўствы і землі, прадстаўленыя ў Рейсхраце, і землі венгерскай кароны Святога Іштвана), неафіцыйная поўная назва - ням.: Osterreichisch-Ungarische Monarchie (Аўстра-Венгерская манархія), венг. Osztrak-Magyar Monarchia, чэшск.: Rakousko-Uhersko, ) — двуадзіная манархія і шматнацыянальная дзяржава ў Цэнтральнай Еўропе, існавалая ў 1867—1918. Другая па велічыні дзяржава Еўропе свайго часу, пасля Расійскай імперыі і першае з цалкам змешчаных у Еўропе.
Змест |
Гісторыя[правіць]
Аўстра-Венгрыя з'явілася ў 1867 г. у выніку двухбаковай дамовы, рэфарміраваннай Аўстрыйскую імперыю (якая, у сваю чаргу, была створаная ў 1804 г.).
У замежнапалітычным стаўленні Аўстра-Венгрыя ўваходзіла ў Саюз трох імператараў з Германіяй і Расіяй, затым у Траісты саюз з Германіяй і Італіяй. У 1914 у складзе блока Цэнтральных дзяржаў (Германія, Турцыя, пазней таксама Балгарыя) уступіла ў Першую сусветную вайну.
Забойства Гаўрылам Прынцыпам («Млада Босна») эрцгерцага ў Сараева паслужыла падставай для развязвання Аўстра-Венгрыяй вайны супраць Сербіі, што непазбежна вяло да канфлікту з Расійскай імперыяй, якая заключыла з апошняй абарончы звяз.
Межы[правіць]
На поўначы Аўстра-Венгрыя межавала з Саксоніяй, Прусіяй і Расіяй, на ўсходзе — з Румыніяй і Расіяй, на поўдні — з Румыніяй, Сербіяй, Турцыяй, Чарнагорыяй і Італіяй і абмывалася Адрыятычным морам, а на захадзе — з Італіяй, Швейцарыяй, Ліхтэнштайнам і Баварыяй. (З 1871 г. Саксонія, Прусія і Баварыя — у складзе Германскай імперыі).
Распад[правіць]
Адначасова з паразай у вайне Аўстра-Венгрыя распалася (лістапад 1918): Аўстрыя (у складзе нямецкамоўных земляў) абвясціла сябе рэспублікай, у Венгрыі кароль з дынастыі Габсбургаў быў звергнут, а Чэшскія землі і Славакія ўтварылі новую незалежную дзяржаву — Чэхаславакію. Славенскія, харвацкія і баснійскія землі ўвайшлі ў склад Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (з 1929 — Югаславія). Кракаўская зямля і тэрыторыі з пераважным украінскім насельніцтвам (вядомыя ў складзе Аўстра-Венгрыі як Галіцыя) адышлі да яшчэ адной новай дзяржавы — Польшчы. Трыест, паўднёвая частка Ціроля, а некалькі пазней і Фіуме (Рыека) былі анэксіраванны Італіяй. Трансільванія і Букавіна увайшлі ў склад Румыніі.
Гл. таксама[правіць]
| Каронныя землі Аўстра-Венгрыі (1867-1918) | ||
|---|---|---|
| Цыслейтанія | Княства Верхняя Аўстрыя • Княства Ніжняя Аўстрыя • Княства Зальцбург • Герцагства Штырыя • Герцагства Карынтыя • Княства Крайна • Графства Ціроль • Каралеўства Багемія • Вялікае Графства Маравія • Аўстрыйская Сілезія • Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі • Каронны край Букавіна • Каралеўства Далмацыя • Аўстрыйскае Прымор'е • Форарльберг | |
| Транслейтанія | Каралеўства Венгрыя • Каралеўства Харватыі і Славоніі • Фіўмэ | |
| іншыя краіны | Боснія і Герцагавіна (анэксія ў 1908) | |