Ежы з Вільні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ежы з Вільні
біскуп жамойцкі
з 19 лютага 1453
Дыяцэзія Жамойская дыяцэзія
Папярэднік Мікалай Камеданус
Пераемнік Бартламей Свірэнкавіч[d]

Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Нараджэнне каля 1405
Смерць 25 лютага 1464(1464-02-25)

Ежы з Вільні (Георгій з Вільні; каля 1405 або каля 1412 — 25 лютага 1464) — дзеяч каталіцкай царквы. Біскуп жамойцкі1453).

Мяркуецца, што быў ліцвінам шляхецкага паходжання. Ранняя яго біяграфія няпэўная. Атаясамліваецца з Георгіем, сынам Давыда, з Ліды, які ў 1427 запісаўся ў Кракаўскі ўніверсітэт (або з Георгіем, сынам Готарда, з Вільні, які запісаўся ва ўніверсітэт у 1420) і з канонікам віленскім Ежы з Дворышча (каля Ліды) у 1442—43. Архідыякан віленскі ў 1447—1450. Біскуп жамойцкі з 1453. У 1463 пабудаваў у Ворнях (Медніках) драўляны кафедральны касцёл.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]