Жорж Дзюменіль дэ Латур
| Жорж Дзюменіль дэ Латур | |
| Georges de La Tour | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Грамадзянства: | |
| Стыль: | |
Жорж Дзюменіль дэ Латур, таксама Ла Тур (фр. Georges de La Tour; 1593 — 30 студзеня 1652) — французскі жывапісец з Латарынгіі.
Нарадзіўся ў Вік-сюр-Сей (дэпартамент Мозель) і жыў паблізу Люневмля (дэпартамент Мёрт і Мозель) да самай сваёй смерці. Творчасць майстра, забытая пасля яго скону, была зноў адкрыта толькі ў 1940-я гады. Для яго карцін характэрная геаметрычна строгая кампазіцыя і напружанасць рэлігійнага пачуцця. Акрамя некалькіх дакументаў, якія змяшчаюць звесткі аб яго жаніцьбе ў 1621, аб прызначэнні афіцыйным мастаком Люневиля ў 1644 і галоўным жывапісцам караля ў 1646, няма ніякай інфармацыі аб жыцці майстра. Ніводны з яго твораў не можа быць датаваны з поўнай дакладнасцю.
Карціны Латура звычайна ўяўляюць сабой асветленыя полымем свечкі начныя сцэны, напісаныя ў манеры Караваджа. Мастак любіў маляваць біблейскіх персанажаў у абліччы жабракоў і сялян, ствараць кампазіцыі, персанажы якіх асвятляліся адзінай крыніцай — свечкай. Тыповымі для яго творчасці з'яўляюцца такія працы, як «Нованароджаны» (Рэн, Музей выяўленчых мастацтваў), «Пакланенне пастухоў» (Луўр), «Пакутніцтва св. Себасцьяна» (Берлін-Далем, Дзяржаўныя музеі), «Журботная Магдалена»(Нью-Ёрк, музей Метраполітэн), «Адрачэнне апостала Пятра».
[правіць] Гл. таксама
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жорж Дзюменіль дэ Латур
[правіць] Літаратура
- БЭ ў 18 тамах. Т.9, Мн., 1999, С. 154
- Jamot P. Georges de La Tour. Paris: Floury, 1948
- L'opera completa di Georges de La Tour. Milano: Rizzoli, 1973
- Nicolson B., Wright C. Georges de La Tour. London: Phaidon Press, 1974
- Thuilier J. Georges de La Tour. Paris: Flammarion, 1992
- Quignard P. Georges de La Tour. Paris: Galilée, 2005