Жоўць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Жоўць[1] — жоўтая, карычневая або зялёная вадкасць, горкая на смак, якая мае спецыфічны пах, вылучаецца печанню, назапашваецца ў жоўцевым пузыры.

Агульная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Сакрэцыя жоўці вырабляецца гепатацытамі - клеткамі печані. Жоўць збіраецца ў жоўцевых пратоках печані, а адтуль, праз агульны жоўцевы праток паступае ў жоўцевы пузыр і ў дванаццаціперсную кішку, дзе ўдзельнічае ў працэсах стрававання. Жоўцевы пузыр выконвае ролю рэзервуара, выкарыстанне якога дазваляе забяспечваць дванаццаціперсную кішку максімальнай колькасцю жоўці падчас актыўнай стрававальнай фазы, калі кішка напаўняецца часткова пераваранай у страўніку ежай.

Жоўць, вылучаную печанню (частка яе накіроўваецца непасрэдна ў дванаццаціперсную кішку), называюць «пячоначнай» (або «маладой»), а выдзеленую жоўцевым пузыром - «пузырной» (ці «спелай»).

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.200.