Вітаміны
Вітаміны — група нізкамалекулярных арганічных злучэнняў адносна простай будовы і разнастайнай хімічнай прыроды. Гэта зборная, у хімічным стаўленні, група арганічных рэчываў, аб'яднаная па прыкмеце абсалютнай неабходнасці іх для гетэратрофнага арганізма ў якасці складовай часткі ежы. Вітаміны змяшчаюцца ў ежы ў вельмі малых колькасцях, і таму адносяцца да мікранутрыентаў.
Вітаміны (ад лац. Vita - "жыццё") — рэчывы, якія патрабуюцца арганізму для нармальнай жыццядзейнасці.
Агульныя звесткі [правіць]
Вітаміны ўдзельнічаюць ў мностве біяхімічных рэакцый, выконваючы каталітычную функцыю ў складзе актыўных цэнтраў вялікай колькасці разнастайных ферментаў альбо выступаючы інфармацыйнымі рэгулятарнымі пасярэднікамі, выконваючы сігнальныя функцыі экзагенных прогармонаў і гармонаў.
Яны не з'яўляюцца для арганізма пастаўшчыком энергіі і не маюць істотнага пластычнага значэння. Аднак вітамінам адводзіцца найважнейшая роля ў абмене рэчываў.
Канцэнтрацыя вітамінаў у тканках і сутачная патрэба ў іх невялікія, але пры недастатковым паступленні вітамінаў у арганізм наступаюць характэрныя і небяспечныя паталагічныя змены.
Большасць вітамінаў не сінтэзуюцца ў арганізме чалавека. Таму яны павінны рэгулярна і ў дастатковай колькасці паступаць у арганізм з ежай або ў выглядзе вітамінна-мінеральных комплексаў і харчовых дабавак. Выключэнне складае вітамін К, дастатковая колькасць якога ў норме сінтэзуецца ў тоўстым кішачніку чалавека за кошт дзейнасці бактэрый.
З парушэннем паступлення вітамінаў у арганізм звязаныя 3 прынцыповыя паталагічныя станы: недахоп вітаміну — гіпавітаміноз, адсутнасць вітаміна — авітаміноз, і лішак вітаміна — гіпервітаміноз.
Гісторыя [правіць]
Паняцце «вітамін» было ўведзена ў 1912 годзе Казімірам Функам.