Жылінскія (род)
Жылі́нскія — княжацкі род у Вялікім Княстве Літоўскім.
Паводле расійскіх радаслоўцаў, паходзілі ад Івана Андрэевіча Жылкі, сына вяземскага князя Андрэя Уладзіміравіча, які загінуў у бітве з манголамі на рацэ Калцы ў 1223 годзе. Князь Іван Жылка меў невялікі удзел з цэнтрам у сяле Жыліна каля Рослава.
У канцы XV ст. гэтыя землі адышлі да Вялікага княства Маскоўскага, але князь Сямён Фёдаравіч Жылінскі (пам. пасля 1500) застаўся ў Вялікім Княстве Літоўскім, ад вялікага князя Аляксандра атрымаў двор Тулава каля Віцебска. Род скончыўся ў 1602 годзе са смерцю яго праўнука Андрэя.
Радавод[правіць | правіць зыходнік]
Фёдар
- Сямён (? — пасля 1500)
- Васіль (? — 1529), намеснік медніцкі ў 1507—1514 і крычаўскі ад 1516, у 1528 ставіў у войска двух коннікаў
- Іван (? — каля 1557), валодаў дваром Цюдзенішкі каля Меднікаў і Рогава
- Ян (? — каля 1600), у 1595 атрымаў сёлы Ланкелішкі, Мальнічы і Харомы каля Пуні
- Андрэй (? — 1602), войскі віцебскі ў 1596, пасля маршалак упіцкі, ад 1597 маршалак вількамірскі; валодаў маёнткам Конскі ў Віцебскім павеце.
- Іван (? — каля 1557), валодаў дваром Цюдзенішкі каля Меднікаў і Рогава
- Іван (? — пасля 1552), атрымаў пацвярджэнні на Тулава ад Жыгімонта Старога (1516) і Жыгімонта Аўгуста (1552)
- Васіль (? — 1529), намеснік медніцкі ў 1507—1514 і крычаўскі ад 1516, у 1528 ставіў у войска двух коннікаў
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Пазднякоў В. Жылінскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 631. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.