Аляксандр Ягелончык
| Аляксандр Ягелончык Aleksander Jagiellończyk |
|||
| Аляксандр Ягелончык (невядомы мастак, каля 1645) | |||
|
|||
|---|---|---|---|
| 1492 — 1506 | |||
| Папярэднік: | Казімір IV | ||
| Пераемнік: | Жыгімонт I Стары | ||
|
|||
| 1501 — 1506 | |||
| Папярэднік: | Ян I Ольбрахт | ||
| Пераемнік: | Жыгімонт I Стары | ||
| Нараджэнне: | 5 жніўня 1461 | ||
| Смерць: | 19 жніўня 1506 (45 гадоў) | ||
| Пахаваны: | Вільня | ||
| Дынастыя: | |||
| Бацька: | Казімір IV Ягелончык | ||
| Маці: | Елізавета Ракужанская(польск.) бел. | ||
| Жонка: | Алена Іванаўна Маскоўская | ||
| Аўтограф: | |||
Аляксандр ЯГЕЛОНЧЫК (ЯГЕЛОН), Аляксандр Казіміравіч (5 жніўня 1461, Кракаў — 19 жніўня 1506) — вялікі князь літоўскі (1492-1506), кароль польскі (1501-1506). Сын Казіміра Ягелончыка, унук Ягайлы. Пахаваны ў Вільні.
Змест |
Характар і знешнасць [правіць]
У летапісе XVI ст. апісваецца яго партрэт, што быў прывезены Івану III: «А был той князь вельми пиенкный, твары белой, ягод румляных, усок тылко що засеявся». Па натуры Аляксандр быў неваяўнічы, лёгка паддаваўся чужому ўплыву. Вылучался адукаванасцю і вялікай любоўю да музыкі.
Унутраная палітыка [правіць]
У 1492 выдаў свой прывілей, якім абавязаўся не прымаць важныя рашэнні толькі са згоды паноў-рады[1]. Гэты прывілей развіваў ідэі закладзеныя ў Прывілеі Казіміра (1447), замацаваў прынцыпы міжнароднай палітыкі дзяржавы, вызначыў асновы цывільнага і крымінальнага права. Фактычна гэта быў прадвеснік Статутаў ВКЛ. Былі прыняты таксама заканадаўчыя акты, паводле якіх усе велікакняжацкія маёнткі абвяшчаліся ўласнасцю дзяржавы і вялікія князі не мелі права іх дарыць, аддаваць у заклад без згоды сойма. У 1505 увёў Радамскую канстытуцыю[1], якая яшчэ больш пашырыла правы шляхты. У Статуце (1505) абяцаў за сябе і сваіх пераемнікаў не рабіць нічога новага ў кіраванні дзяржавай без агульнай згоды сойма.
Знешняя палітыка [правіць]
У 1501 абраны на польскі сталец, аднавіў перапыненую амаль на 10 гадоў персанальную уніі паміж Польшчай і ВКЛ. Пабраўся шлюбам з дачкой вялікага князя маскоўскага Івана III Аленай. У выніку паражэння ў войнах з Маскоўскай дзяржавай (1492—1494, 1500—1503) вымушаны быў прызнаць пераход пад уладу Маскоўскай дзяржавы зямель ВКЛ з гарадамі Бранск, Вязьма, Гомель, Дарагабуж, Любеч, Мцэнск, Ноўгарад-Северскі, Пуціўль, Рыльск, Сярпейск, Чарнігаў і інш[1]. Саюзнік Маскоўскай дзяржавы крымскі хан Менглі-Гірэй неаднаразова спусташаў Валынь, Галіцыю і Берасцейшчыну.
Зноскі
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя. Т. 18. Кн.1. — Мн., 2004. — С. 229.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 1. — Мн., 1993. — С. 19.
| Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Вялікія князі літоўскія | ||
|---|---|---|
| Наследныя князі | Міндоўг (1236—1263) • Транята (1263—1264) • Войшалк (1264—1267) • Шварн (1267—1268) • Трайдзень (1269—1281) • Даўмонт (1282—1285) • Будзікід (1285—1291) • Будзівід (1291—1295) • Віцень (1295—1315) • Гедзімін (1316—1341) • Яўнут (1341—1345) • Альгерд (1345—1377) • Ягайла (1377—1381) • Кейстут (1381—1382) • Ягайла (зноў) (1382—1392) • Вітаўт (1392—1430) • Свідрыгайла (1430—1432) • Жыгімонт Кейстутавіч (1432—1440) • Казімір (1440—1492) • Аляксандр (1492—1506) • Жыгімонт Стары (1506—1548) • Жыгімонт Аўгуст (1544—1572) | |
| Выбарныя князі | Генрых Валуа (1573—1574) • Стафан Баторый (1576—1586) • Жыгімонт Ваза (1587—1632) • Уладзіслаў Ваза (1632—1648) • Ян Казімір Ваза (1648—1668) • Міхал Карыбут Вішнявецкі (1669—1673) • Ян Сабескі (1673—1696) • Аўгуст II Вецін (1697—1704) • Станіслаў Ляшчынскі (1704—1709) • Аўгуст II Вецін (зноў) (1709—1733) • Станіслаў Ляшчынскі (зноў) (1733—1734) • Аўгуст III Вецін (1734—1763) • Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (1764—1795) | |
| Манархі Польшчы | |
|---|---|
| Князі палян | |
| Каралі Польшчы | |
| Князь-прынцэпс Польшчы | |
| Князь Кракава |
Казімір II Справядлівы — Мешка III Стары — Казімір II Справядлівы — Елена Усеваладаўна — Лешэк Белы — Мешка III Стары — Лешэк Белы — Мешка III Стары — Уладзіслаў III Танканогі — Лешэк Белы — Мешка IV — Лешэк Белы — Уладзіслаў III Танканогі — Конрад I Мазавецкі — Генрых I Барадаты — Генрых II Набожны — Конрад I Мазавецкі — Баляслаў V Сарамлівы — Лешэк Чорны — Генрых IV Пробус — Пшэмысл
|
| Пржэмыславічы | |
| Пясты (князі Кракава) | |
| Каралі Польшчы | |
| Анжу | |
| Ягелоны |
Ягайла (Уладзіслаў II) — Уладзіслаў III Варнскі — Казімір IV Ягелон — Ян I Ольбрахт — Аляксандр Ягелон — Жыгімонт I Стары — Жыгімонт II Аўгуст |
| Выбарныя каралі | |
| Царства Польскае |
Аляксандр I — Мікалай I — Часавы ўрад — Мікалай I — Аляксандр II — Аляксандр III — Мікалай II |