Заклятыя скарбы
Заклятыя скарбы | |
---|---|
Жанр | трылер |
У ролях | Аляксандр Кулінковіч |
Краіна | Беларусь |
Мова | беларуская |
Колькасць сезонаў | 1 |
Колькасць серый | 2 |
Вытворчасць | |
Працягласць серыі | 12 хв. |
Трансляцыя | |
На экранах | 27 красавіка 2017 |
«Закля́тыя ска́рбы» — беларускі незалежны серыял у жанры хорар, першы сезон якога пабачыў свет у 2017 годзе ў сетцы Інтэрнэт[1][2]. Серыял абыгрывае беларускія легенды і павер’і ў сучаснай інтэрпрэтацыі[3].
Серыі[правіць | правіць зыходнік]
Галаву складзеш[правіць | правіць зыходнік]
Бацька з сынам пайшлі на паляванне. Нечакана ў лесе пачалі адбывацца дзіўныя рэчы, і, як аказалася, нездарма — дзесьці тут ляжыць скарб, і мужчыны вырашаюць яго знайсці і забраць. Але ўсё мае сваю страшную цану.
Акцёр | Роля |
---|---|
Васіль Бойдак | |
Аляксандр Кулінковіч |
Кадук[правіць | правіць зыходнік]
Кадук не мае ўлады над чалавекам, а чакае, пакуль хтосьці яго пакліча. I прыбягае ён у такі ліхі момант, калі што ні папросіш — усё збудзецца.
Акцёр | Роля |
---|---|
Аляксандр Яфрэмаў | |
Максім Карастылёў | |
Наталля Бараноўская | |
Дзмітрый Крывагуз |
Здымачная група[правіць | правіць зыходнік]
- рэжысёр — Сяргей Аўсянік
- сцэнарый — Сяргей Аўсянік, Дзмітрый Шкрадзюк
- прадзюсар — Сяргей Аўсянік
- аператар — Павел Скакун
- кампазітар — Алёна Лях-Тарасава
- мастак — Філіп Лагуновіч-Чарапко
- мантаж — Максім Аляксеенка
Зноскі
- ↑ "Стартаваў першы беларускі вэб-серыял жахаў «Заклятыя скарбы» ВІДЭА". «Наша Ніва». 28 красавіка 2017. Праверана 2024-02-10.
- ↑ Грынеўскі, Улад. "«Заклятыя скарбы» – першы беларускі веб-серыял жахаў". Беларускае Радыё Рацыя. Праверана 2019-12-29.
- ↑ «Заклятыя Скарбы». 1 серия, «Галаву Складзеш» (руск.). Белорусский блог Shakal.Today. Праверана 29 снежня 2019.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйная старонка «Заклятыя скарбы» у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте»
- Афіцыйны цізер серыяла на YouTube