Залатая маліна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Залатая маліна»
англ.: Golden Raspberry

Джон Уілсан на 29-й цырымоніі ўзнагароджання «Залатой маліны»
Тып група ўзнагарод[d]
Заснаванне 1981
Краіна  ЗША
Месца
Сайт razzies.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Залатая маліна» (англ.: Golden Raspberry), таксама «Разі» (Razzie, скарочана ад англ. Razzie Award) — прыдуманая ў 1980 годзе амерыканцам Джонам Уілсанам антыўзнагарода, якая адзначае горшыя акцёрскія працы, сцэнарый, рэжысуру, кінапесню і фільм года. Разглядаецца як дадатак да прэміі «Оскар» — па традыцыі намінанты «Залатой маліны» абвяшчаюцца за дзень да абвяшчэння оскараўскіх намінантаў, лаўрэаты — за дзень да лаўрэатаў «Оскара».

Назва паходзіць ад англійскага жаргоннага выслоўя (to) blow raspberry (tongue) — фыркнуть ў знак насмешкі над кім-небудзь або чым-небудзь.

Разі прысуджаецца па выніках галасавання членаў так званага Фонду «Залатая маліна» (Golden Raspberry Award Foundation, GRAF). У фонд уваходзяць больш за 500 ананімных членаў з 12 краін, галасаванне адбываецца па пошце. Прызам з’яўляецца пластмасавая ягада маліны, пакрытая залатой фарбай з пульверызатара. Кожны прыз каштуе менш 5 долараў, уключаючы падатак з продажаў (8 % у Каліфорніі).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]