Заліў Габес

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 34°00′00″ пн. ш. 10°25′00″ у. д. / 34° пн. ш. 10.416667° у. д. (G) (O) (Я)

Погляд на заліў Габес з космасу

Габе́с (араб.: خليج قابس) — заліў Міжземнага мора ля паўночнага берага Афрыкі, у старажытныя часы называўся Малы Сірт. Абмывае тэрыторыю Туніса. Распасціраецца больш чым на 100 км і мае глыбіню каля 50 м. У паўднёвай частцы ўваходу ў заліў размешчаны востраў Джэрба​​, а ў паўночнай — востраў Керкена. Прылівы ў заліве паўсутачныя, амплітудай да 0,4 м. Тэмпература вады ў заліве вагаецца ад 14 да 29°C.

На паўднёвым беразе заліва знаходзіцца буйны прамысловы і партовы цэнтр паўднёвага Туніса — горад Габес. На паўночным беразе размешчаны яшчэ адзін буйны горад-порт Сфакс. У заліве моцна развіта рыбалоўства — у горадзе Габес знаходзіцца каля 60% туніскага рыбалоўнага флоту.

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]