Востраў Джэрба
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Рынак у Хумт-Сук
Джэрба (араб.: جربة, лац.: Meninx) — востраў у Міжземным моры. Належыць дзяржаве Туніс. Плошча — 514 км². Найбуйнейшы востраў у міжземнаморскага ўзбярэжжа Афрыкі, размешчаны ў заліве Габес.
Насельніцтва — каля 90 тысяч жыхароў, з іх 60 тысяч — у горадзе Хумт-Сук. Зараз на востраве жывуць у асноўным арабы і берберы, вялікая яўрэйская абшчына, якая існавала шмат стагоддзяў, практычна цалкам выехала ў Францыю і Ізраіль ў другой палове XX стагоддзя. У горадзе знаходзіцца адна з найстарэйшых сінагог свету, Эль-Грыба.
Паверхня вострава плоская. Вырошчваюцца масліны, фінікі і інжыр. Крыніца вады — артэзіянскія калодзежы. Акрамя сельскай гаспадаркі насельніцтва занята рыбалоўствам, а таксама лоўляй губак.
| Гэта пачатак артыкулу па геаграфіі Туніса. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |